Выданне Forsal.pl апісвае працэс таяння арктычных леднікоў, які выклікае экстрэмальныя змены надвор'я ў Еўропе з-за павышанай канцэнтрацыі прэснай вады ў Паўночнай Атлантыцы – гарачае і сухое лета ў Еўропе, кажуць навукоўцы з брытанскага Нацыянальнага цэнтра акіянаграфіі (NOC).
«У той час як Вялікабрытанія і Паўночная Еўропа перажылі вельмі халоднае і вільготнае лета, у Грэнландыі летась было незвычай цёплае лета, што прывяло да павелічэння прытоку прэснай вады ў Паўночную Атлантыку. Зыходзячы з ланцуга падзей, мы мяркуем, што акіянічныя ўмовы і атмасфера паўднёвай Еўропы будуць спрыяць надзвычай цёпламу і сухому лету ў гэтым годзе«, – адзначае аўтарка аналізу, доктар Марылена Олтманс з Нацыянальнага цэнтра акіянаграфіі.
Таянне лёду – асноўная крыніца прэснай вады, якая сілкуе Паўночную Атлантыку. Змены ў колькасці марскога лёду могуць парушыць нармальную цыркуляцыю вады ў акіяне, што ўплывае на сусветны клімат. Даследаванні паказваюць, што гарачыня і засухі, якія назіраюцца ў Еўропе, у будучыні стануць яшчэ больш інтэнсіўнымі.
На думку аўтараў, новы аналіз – гэта крок да ўдасканалення мадэляў, якія дазваляюць лепш планаваць дзейнасць і падрыхтаваць эканоміку да незвычайных умоў надворʼя. Гэта адносіцца, напрыклад, да сельскай гаспадаркі, дзе адаптацыя зʼяўляецца важным элементам у забеспячэнні ўраджайнасці, а таксама планаў спажывання паліва і падрыхтоўкі абароны ад паводак.
Рома Баяновіч
нг