Надоечы ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту фермераў. Паводле ацэнак сталічнага Бюро бяспекі, у акцыі пратэсту прынялі ўдзел каля 10 тыс. фермераў, але паводле арганізатараў, удзельнікаў акцыі было 50 тысяч.
У Польшчы не спыняюцца пратэсты фермераў. Сыходзячы тыдзень адзначыўся шматтысячнай дэманстрацыяй пратэсту аграрыяў у польскай сталіцы. Фермеры патрабуюць адмовіцца ад «Зялёнага ладу» ЕЗ, якое, на іх думку, прывядзе да зніжэння рэнтабельнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Польшчы і знізіць канкурєтназдольнасць. Другое патрабаванне – закрыць мяжу з Украінай, каб не дапусціць імпарту на польскі рынак танных прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі. Фермеры таксама дабіваюцца, каб урад абавязаўся абараняць польскую жывёлагадоўлю.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў, што пратэст фермераў у Варшаве ў аўторак, 27 лютага, праходзіў спакойна і мірна. Палітык падкрэсліў, што паліцыя аператыўна рэагавала на ўсе выпадкі парушэння правапарадку:
-У інтэрнэце шмат розных карцінак. Некаторыя пытаюцца, чаму хтосьці гэта дазваляе. Міліцыя фактычна рэагавала на асобныя здарэнні, фіксавала асабістыя дадзеныя гэтых людзей, а па некаторых выпадках канкрэтныя пратаколы будуць накіраваныя ў пракуратуру. Але гэтая акцыя прайшла вельмі спакойна і яе мірны характар – заслуга не толькі паліцыя, але і адказных арганізатараў пратэсту.
Аднак пратэсты раз'юшаных польскіх фермераў часта маюць іншую форуму. Дабіваючыся перагляду еўрапейскай аграрнай палітыкі пад агульнай назвай «Зялёны лад», а таксама адмены вольнага гандлю з Украінай удзельнікі блакады ўкраінскай мяжы, якая ў той ці іншай форме, працягваецца з лістапада, здзяйсняюць адкрыта незаконныя дзеянні.
Ужо неаднаразова ўдзельнікі блакады мяжы з Украінай высыпалі збожжа з фур і чыгуначных складаў, якія рухаліся з Украіны. Агульная вага сапсаванага ўкраінскага збожжа ўжо перакрочыла дзясяткі тысяч тон.
Тут варта нагадаць, што зачастую ўкраінскім фермерам даводзіцца працаваць у ваенных умовах, нярэдкі выпадкі, калі аграрыі гінуць падчас палявых работ ат разрыву расійскіх мінаў. Апроч гэтага, украінцы, як народ які перажыў савецкі Галадамор, маюць без перабольшання стаўлення да хлеба як да святыні.
Урад Польшчы прыняў адпаведныя захады, каб не дапусціць падобныя дзеянні пратэстоўца ў будучыні, а менавіта, уключыў памежныя пераходы пералік крытычна важнай інфраструктуры. «Калі пратэсты будуць мірнымі, яны могуць адбывацца. Высыпаць збожжа з транспарту недапушчальна», – заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі, каментуючы нядаўнія выпадкі высыпання ўкраінскага збожжа на тэрыторыі Польшчы:
-У кожным такім выпадку паліцыя будзе рэагаваць, а вінаватыя будуць злоўлены. Гэта злачынства, і польская паліцыя і ўрад Дональда Туска не дапусцяць такой анархіі ў грамадскім жыцці.
Адначасова міністр унутраных спраў Польшчы звяртае ўвагу на неабходнасць далучэнне ЕЗ да вырашэння крызісу, выкліканага імпартам украінскай прадукцыі:
-ЕЗ таксама павінен адрэагаваць на сённяшнюю сітуацыю з фермерамі, тым больш што гэта тычыцца не толькі польскіх фермераў. Пра пратэсты фермераў гавораць ва ўсёй Еўропе, таму я вельмі чакаю перагляду пазіцыі ЕЗ па гэтым пытанні. Змена пазіцыі ЕЗ неабходна як па пытанні «Зялёнага ладу» так і па пытанню рэгулявання імпарту ўкраінскага збожжа ў ЕЗ. Мы а таксама ўвесь Еўразвяз павінен клапаціцца пра свой рынак і ўласных вытворцаў.
Я не лічу сябе спецыялістам у гэтай галіне. Гэта поле адказнасці міністра сельскай гаспадаркі. Для мяне цалкам натуральна, што ўмовы такой канкурэнтнай барацьбы на еўрапейскім рынку павінны быць роўнымі як для польскіх аграрыяў, так і для тых, хто ўваходзіць у Еўразвяз. Цяжка канкурыраваць з украінскай сельскагаспадарчай прадукцыяй. Сёння мы павінны балансаваць, таму што, з аднаго боку, вядома, мы павінны абараняць нашу сельскую гаспадарку і нормы ЕЗ.
А з іншага боку, мы павінны зрабіць усё, каб дапамагчы Украіне. Прашу, памятайце, што на першым плане стаіць вайна, ёсць тэма вайны і падтрымкі Украіны. І мы павінны знайсці нейкія разумныя рашэнні.
Аднак я хачу вельмі ясна падкрэсліць, што інфармацыя, аб тым, што ваенныя і гуманітарныя транспарты спыняюцца, у іх праблемы на мяжы, зʼяўляецца няпраўдай. Праезд гэтых катэгорый тавараў праз мяжу з Украінай адбываецца бесперашкодна, у тым ліку, дзякуючы, працы Памежнай варты, Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі і, вядома ж, паліцыі.
Забароны на ўкраінскае збожжа, уведзеныя краінамі ЕЗ, блакада польскай мяжы з Украінай – гэта новая рэальнасць для гаспадаркі краіны, якая адбівае расійскі наступ ва ўмовах крытычнага недахопу заходняй дапамогі.
pr1/pap/iar/эж