Беларуская Служба

Сельскагаспадарчая прадукцыя з Беларусі і Расіі ідзе ў Польшчу. Расследаванне ўкраінскіх журналістаў

01.03.2024 14:18
Як адзначаюць журналісты «Украінскай праўды», польскія фермеры патрабуюць прыпынення імпарту ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі, але імпарт ідзе таксама з Беларусі і Расіі.
Przejście graniczne w Kukurykach.
Przejście graniczne w Kukurykach.Foto: strazgraniczna.pl

«Усяго праз тры месяцы пасля ўвядзення забароны на ўкраінскую прадукцыю палякі купілі праз Беларусь рапсавага шроту амаль на 8 мільёнаў долараў», – піша ўкраінскае выданне.

Нядаўна паведамлялася пра затрыманне групы ўкраінскіх журналістаў, якія рыхтавалі матэрыял пра транзіт тавараў паміж Польшчай, Расіяй і Беларуссю каля польска-беларускай мяжы. Люблінская паліцыя тады пацвердзіла, што супрацоўнікі Лукуўскага паліцэйскага ўчастка ў форме «праводзілі дзеянні ў сувязі з неабходнасцю ўстанаўлення асобы людзей, знаходжанне якіх у памежнай зоне выклікала непакой у жыхароў».

Украінскія журналісты заявілі, што супрацоўнікі паліцыі выдалілі частку запісаў са сваіх камер.

«Украінская праўда» апублікавала матэрыял з журналісцкага расследавання, праведзенага на мяжы.



Журналісты паведамляюць, што каля памежнага пераходу ў Кукурыках (Люблінскае ваяводства) каманда налічыла сотні грузавікоў, якія ўехалі ў Польшчу з Беларусі. Украінскія журналісты сцвярджаюць, што «расійская сельскагаспадарчая прадукцыя спачатку ідзе ў Беларусь, дзе ў спецыяльных цэнтрах перагружаецца на фуры з польскай рэгістрацыяй, а потым фуры едуць у Польшчу на адрасы буйных кампаній».
Паводле іх інфармацыі, адным з такіх цэнтраў у Беларусі з'яўляецца тэрмінал БТЛЦ «Калядзічы» пад Мінскам.

Рэдактара «Эканамічнай праўды» Дзмітрый Дзянк адзначае, што Польшча і іншыя краіны ЕС не забаранілі ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі. «Гэтыя краіны ўяўляюць патэнцыйную пагрозу для Еўропы, але сельгаспрадукцыяй з імі па-ранейшаму гандлююць. Калі мы паглядзім на сальда гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй паміж Польшчай і Расіяй, то самае дзіўнае, што гэты абарот расце», – сказаў Дзянкоў.

polsatnews.pl/вх