Беларуская Служба

Цэны на электракары могуць панізіцца дзякуючы таннейшым акумулятарам

03.03.2024 08:00
Кампаніі CATL і BYD абвясцілі, што яны здольныя знізіць цэны амаль удвая. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneBlue Planet Studio/Shutterstock

Forsal.pl паведамляе, што два вытворцы аўтамабільных акумулятараў у гэтым годзе могуць значна панізіць цэны. Гэта павінна прывесці да зніжэння коштаў на аўтамабілі.

Індустрыя электрамабіляў перажывае крызіс. У Еўрасаюзе скончыліся субсідыі на такія аўтамабілі. Як следства – рост коштаў і, аказваецца, няма жадаючых набываць экалагічна чыстыя аўто. Ёсць тры асноўныя праблемы: высокі кошт акумулятараў, доўгі час зарадкі і адносна невялікая колькасць зарадных прылад.

Аднак аказваецца, што прынамсі гэтая першая праблема можа неўзабаве знікнуць. Кампаніі CATL і BYD абвясцілі, што яны здольныя знізіць цэны амаль удвая. Акумулятар ёмістасцю 60 кВт/г, які зараз каштуе 6776 долараў, праз год будзе каштаваць усяго 3388 долараў. Гэта дазволіць вытворцам электрамабіляў ашчадзіць больш за 3000 долараў на адной машыне.

Нядаўна і ЗША, і ЕС адмовіліся ад чарговага павышэння стандартаў выкідаў вуглякіслага газу пад ціскам вытворцаў аўтамабіляў і груп прамысловасці, якія займаюцца выкапнёвым палівам. Гэта стандарт Еўра 7 – рэгламент ЕС, які ахоплівае, сярод іншага, новыя стандарты выкідаў ад рухавікоў унутранага згарання і метады праверкі колькасці выкідаў дадзенага аўтамабіля. Еўракамісія прапанавала ўзмацніць жорсткасць рэгламенту Еўра-6 у 2022 годзе, але пад ціскам аўтамабільнай прамысловасці ўведзеныя стандарты значна менш жорсткія.

Кампаніі GM і Ford перасоўваюць графік выпуску новых акумулятарных электрамабіляў, асабліва пікапаў. Кампанія Mercedes, у сваю чаргу, абвясціла, што адмаўляецца ад абяцання выпускаць толькі электрамабілі.

нг