З 1 сакавіка ўступае ў сілу эмбарга на экспарт бензіну з Расіі, якое павінна абмежаваць рэкордны рост цэнаў на гэтае паліва з-за высокай рэнтабельнасці экспарту ў параўнанні з субсідаваным продажам на ўнутраным рынку, – пішуць на польскім партале biznesalert.pl. Эмбарга перанакіруе транспарт бензіну ў краіну і можа выклікаць дадатковую нагрузку на чыгуначную інфраструктуру, што павялічыць час дастаўкі грузаў і попыт на чыгуначныя вагоны.
Па выніках 2023 года пастаўкі бензіну склалі 17% грузаперавозак чыгуначным транспартам у Расіі, з іх 75% – продажы на ўнутраным рынку і 17% – на экспарт. Вагонаў-цыстэрн не хопіць на дадатковую нагрузку, таму яны будуць прыбываць павольней.
Прапрацоўваецца пытанне павышэння прыярытэтнасці паставак бензіну і іншых відаў паліва па чыгунцы. Між тым, яшчэ адным цяжарам можа стаць павышэнне біржавога абавязацельства па гандлі дызпалівам з 12,5 да 16%. Гэта яшчэ адзін сродак барацьбы з паліўным крызісам у Расіі.
Расія аднавіла эмбарга на экспарт бензіну з 1 сакавіка 2024 года. Гэта спосаб павялічыць прапанову на ўнутраным рынку, які перажыў рэкордны рост цэнаў на АЗС. Пакуль жа бензін працягвае даражэць і каштуе 58,6 тысячы рублёў за тону ў выпадку АІ-95.
Прычына дэфіцыту і рэкордных цэнаў – скарачэнне ў 2023 годзе датацый на паліва для эканоміі бюджэтных выдаткаў, што пазбавіла рэнтабельнасці продаж у Расіі без датацый і падштурхнула вытворцаў да экспарту. Яшчэ адзін фактар – шматлікія атакі Украіны на паліўную інфраструктуру і зніжэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафты ў бензін. Туапсінскі НПЗ дагэтуль не запрацаваў пасля леташняй атакі УС Украіны.
эж