Беларуская Служба

Рэкордная колькасць прадпрыемстваў Польшчы летась спыніла працу

11.03.2024 16:38
У 2023 годзе 224,6 тысячы кампаній вырашылі прыпыніць сваю дзейнасць, паводле дадзеных Dun & Bradstreet Poland. У параўнанні з 2022 годам колькасць прыпыненняў дзейнасці павялічылася на 61 працэнт.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Як піша Rzeczpospolita, у параўнанні з гадамі перад пандэміяй, колькасць закрытых бізнэсаў павялічылася амаль на 250 %.

Спіс прыпыненых прадпрыемстваў тычыцца наступных сфераў эканомікі: будаўніцтва, гандаль, даследаванні і навука, прамысловасць, транспарт, гатэльная сфера і гастранамія.

«У 2023 годзе найбольшая колькасць будаўнічых арганізацый спыніла працу – амаль 53 тыс., што на 65% больш, чым у 2022 годзе. Летась у сферы гандлю прыпынена работа 37 тыс. кампаній. Як аптовага, так і рознічнага гандлю, што ў два разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года», – кажа Томаш Старжык, прэс-сакратар Dun & Bradstreet Poland.

«Пэўным сюрпрызам і вельмі дрэннай навіной для польскага грамадства з'яўляецца выхад навукова-даследчай галіны на высокія пазіцыі. Усяго ў 2023 годзе была прыпыненая дзейнасць крыху больш за 24 тысяч такіх кампаній, што сведчыць аб сурʼёзных фінансавых праблемах даследчых кампаній, а гэта ў сваю чаргу выліваецца ў запавольванне інавацый польскіх фірмаў», – дадае Старжык.

Найбольш дынамічна расла колькасць спыненых  бізнесаў у сектары гатэляў і гастраноміі. У 2023 годзе была прыпынена работа амаль 17 000 такіх кампаній, што складае рост амаль на 260% у параўнанні з 2022 годам.

вх