Беларуская Служба

Перад Вялікаднем растуць цэны на паліва

26.03.2024 14:52
Эксперт прадбачвае, што на гэтым тыдні за 1 літр бензіну 95 кіроўцы будуць плаціць больш за 6,50 злотых (1,51 еўра). 
ЗапраўкаShutterstock/Zbigniew Guzowski

Кіроўцам прыйдзецца больш заплаціць за паліва. Новы тыдзень прынёс чарговае павышэнне цэн на паліва. Перад Вялікаднем паліва на АЗС будзе пастаянна даражэць, мяркуюць эксперты. Гэта датычыцца бензіну і дызеля. Якуб Багуцкі (Jakub Bogucki), аналітык парталу e-petrol, прагназуе, што таннейшым будзе толькі аўтагаз. Ён кажа, што чым раней мы заправімся, тым лепш.

- Разам з тым, як набліжаюцца велікодныя святы, мы назіраем, што паліва каштуе ўсё больш.

Гэтае правіла не датычыцца кіроўцаў, якія карыстаюцца звадкаваным нафтавым газам – тут магчымае зніжэнне цэны.

- Газ цяпер каштуе 2,89 злотых (0,67 еўра). Я думаю, што зніжэнне на 3-4 грошы рэальнае.

Эксперт прадбачвае, што на гэтым тыдні за 1 літр бензіну 95 кіроўцы будуць плаціць больш за 6,50 злотых (1,51 еўра). Дызельнае паліва будзе каштаваць больш чым 6,70 злотых (1,55 еўра). Гэта сярэдні кошт для ўсёй Польшчы, бо паліва ў Варшаве ўжо каштуе 6,80 злотых (1,58 еўра), а дызельнае – больш за 6,90 злотых ((1,60 еўра), яшчэ даражэй на хуткасных дарогах і аўтамагістралях.

яс