Беларуская Служба

Хакеры нацэльваюцца на малы бізнес

02.04.2024 12:15
Кіберзлачынцы спадзяюцца, што камп’ютарныя сістэмы невялікіх кампаній будуць менш абароненыя, канстатуе эксперт.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/CC0 Public Domain/Gerd Altmann

Эксперты па кібербяспецы папярэджваюць, што хакеры ўсё часцей нацэльваюцца на невялікія кампаніі. Яны ўзломваюць іх гэтак жа часта, як узломваюць буйныя кампаніі.

Паводле апошніх справаздачы кампаній, якія спецыялізуюцца на антывірусным праграмным забеспячэнні, хакеры часцей за ўсё выкарыстоўваюць для нападаў праграмы-шантажыстаў (ransomware), то бок праграмы, якія спачатку блакуюць доступ да камп’ютарнай сістэмы, а затым патрабуюць выкуп за аднаўленне зыходнага стану.

Не менш папулярнай з’яўляецца таксама тэхніка BEC (Business e-mail compromise) . Гэта тып махлярства, пры якім зламыснікі выкарыстоўваюць сацыяльную інжынерыю, каб атрымаць канфідэнцыйную інфармацыю аб арганізацыі або пераводы на вялікія сумы, кажа спецыяліст па кібербяспецы камп’ютарных сетак Міхал Осташ(Michał Ostasz):

 - Хакеры змяшчаюць шкодны код, напрыклад у выявах, публікаваных у паведамленнях або ў далучаных файлах з нечытэльнымі рахункамі. Папярэджваем,  што ні ў якім разе нельга адкрываць такія электронныя лісты.

Кіберзлачынцы спадзяюцца, што камп’ютарныя сістэмы невялікіх кампаній будуць менш абароненыя, кажа эксперт.

За апошнія два гады больш за палову шкодных праграм, з якімі сутыкнуліся малыя і сярэднія кампаніі, складалі кейлогеры, шпіёнскія і шкодныя праграмы, якія выкарыстоўваліся для крадзяжу канфідэнцыйных дадзеных.

Інфармацыя, незаконна атрыманая з дапамогай гэтых інструментаў, выкарыстоўваецца для ўзлому карпаратыўнай бяспекі і шыфравання файлаў з дапамогай шкодных праграм з мэтай выкупу.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча займае першае месца ў Нацыянальным індэксе кібербяспекі

07.03.2024 09:01
У рэйтынгу National Cyber Security Index краіна абышла Аўстралію, Эстонію і Украіну.