Беларуская Служба

Украінцы і беларусы адпраўляюць сваякам найбольш заробленых у Польшчы грошай

03.04.2024 12:25
У другім паўгоддзі 2023 года квартальны кошт гэтых пераводаў перавышаў 466 мільёнаў еўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2023 годзе пераводы заробкаў іншаземцаў, якія жывуць у Польшчы даўжэйшы час, былі амаль на палову большыя, чым годам раней, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Кошт заробкаў замежнікаў склаў амаль 47 мільярдаў злотых (амаль 11 мільярдаў еўра). У гэтую суму ўваходзіць 39,2 мільярда злотых (больш за 9 мільярдаў еўра) для асоб, якія знаходзяцца ў Польшчы да 12 месяцаў. 7,7 мільярда злотых (амаль 2 мільярды еўра) – гэта сродкі для людзей, якія на больш працяглы час пакінулі сваю радзіму. Гэта сума адносіцца да грошай, адпраўленых, напрыклад, блізкім.

Параўноўваючы дадзеныя НБП, можна зрабіць выснову, што большы ўплыў на памер пераводаў мае кароткатэрміновае знаходжанне за мяжой. Аднак эксперты падкрэсліваюць, што пік пераводаў ужо за намі.

У параўнанні з 2022 годам летась даходы замежных працаўнікоў у Польшчы знізіліся амаль на 800 мільёнаў злотых (амаль 186,5 мільёна еўра).

У той жа час пераводы заробкаў людзей, якія жывуць у Польшчы даўжэйшы час, былі амаль на палову большыя, чым годам раней.

Паводле штодзёнкі, у другім паўгоддзі 2023 года квартальны кошт гэтых пераводаў перавышаў 2 мільярды злотых (больш за 466 мільёнаў еўра).

Як паведамляе Нацбанк Польшчы, у чацвёртым квартале мінулага года згаданыя пераводы ішлі з Польшчы пераважна ва Украіну і Беларусь.

аз 

Інфляцыя ў Польшчы дасягнула самага нізкага ўзроўню з сакавіка 2021 года

15.03.2024 12:22
Інфляцыя ў лютым у Польшчы склала 2,8%, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.