Беларуская Служба

Золата б'е рэкорд за рэкордам. Ці яго цана можа вырасці яшчэ больш?

05.04.2024 16:37
Золата з пачатку года падаражэла ў адносінах да долара больш чым на 11% і стала рэкордна дарагім.
ЗолатаPhoto:erik_stein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Яго кошт вызначае, сярод іншага, геапалітычная напружанасць і чаканні інвестараў адносна палітыкі ключавых цэнтральных банкаў, піша parkiet.com.

Кошт унцыі золата падчас сесіі ў чацвер дасягнуў амаль 2305 долараў і стаў рэкордным. За месяц цана вырасла больш чым на 8%, а за 12 месяцаў — на 13%. За апошнія тыдні срэбра падаражэла яшчэ больш. За месяц яго кошт вырас больш чым на 13%, а ў чацвер перавысіў 27 долараў за ўнцыю. Ён стаў самым высокім з чэрвеня 2021 года. Ці могуць абодва каштоўныя металы яшчэ больш падаражэць у бліжэйшыя месяцы?

Рост коштаў на золата і срэбра ў чацвер аналітыкі патлумачылі тым, што амерыканскі цэнтральны банк хоча знізіць працэнтныя стаўкі ў гэтым годзе. Тым не менш, цэны на золата ўжо значна вышэйшыя, чым большасць аналітыкаў чакала, што яны будуць у канцы года. Сярэдні прагноз, сабраны Bloomberg, паказвае, што ўнцыя золата ў канцы снежня можа каштаваць 2100 долараў ЗША.

ав/Parkiet

У Іспаніі паліцыя канфіскавала скрадзенае ва Украіне «скіфскае золата» на 60 мільёнаў еўра

23.10.2023 17:30
Іспанская паліцыя паведаміла аб канфіскацыі антыкварных залатых прадметаў на суму 60 мільёнаў еўра, выкрадзеных з Украіны пасля таго. Злодзеяў злавілі пры спробе прадаць каштоўнасці ў Мадрыдзе.