Беларуская Служба

У раскладзе польскай авіякампаніі LOT – 84 напрамкі ў розныя куткі свету

11.04.2024 20:27
LOT - адна з найстарэйшых і бесперапынна дзеючых авіякампаній у свеце.
  LOT
Экіпаж авіякампаніі LOTKamil Andrukowicz/lot.com

Авіялініі былі створаныя ў 1928 годзе, а сваю афіцыйную дзейнасць пачалі ў 1929 годзе. Першапачаткова перавозчык абслугоўваў амаль выключна ўнутраныя маршруты, за выключэннем рэйса Катавіцэ-Брно-Вена. Пазней, у 1930 годзе, было запушчанае спалучэнне з Варшавы ў Бухарэст. 1930-я гады былі надзвычай паспяховымі для польскай авіякампаніі. LOT быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю паветранага транспарту IATA (код LO), а неўзабаве быў здзейснены першы трансатлантычны рэйс з Варшавы ў Лос-Анджэлес. 

Як паведамляе LOT на сваім сайце, у 1970-я гады нарэшце можна было сказаць, што айчынны перавозчык працуе па ўсім свеце. Былі рэйсы ў Паўночную Амерыку, напрыклад, у Нью-Ёрк і Таронта, а таксама на Далёкі Усход. Важным крокам стаў 2003 год і далучэнне да авіяцыйнага альянсу Star Alliance. 

А куды сёння можна паляцець на самалётах авіякампаніі LOT? Перавозчык прапануе прамыя рэйсы з Польшчы ў многія кропкі свету. Зараз у раскладзе - ажно 84 рэгулярныя напрамкі, уключаючы ўнутраныя рэйсы ў Польшчы. 

Адным з важных прыярытэтаў маршрутнай сеткі LOT з'яўляюцца рэйсы ў многія пункты Еўропы, галоўным чынам у сталіцы еўрапейскіх краін, але не толькі. У Еўропе практычна няма краіны, куды б не лёталі самалёты з сінім жураўлём на фюзеляжы – гэта лагатып кампаніі. У некаторыя дзяржавы польскія самалёты лётаюць у некалькі гарадоў. Ёсць рэйсы ў аэрапорты, куды лайнеры LOT лётаюць па некалькі разоў у дзень. 

У раскладзе польскага авіяперавозка – таксама трансатлантычныя рэйсы. Так, на борце самалёта LOT можа непасрэдна дабрацца з Варшавы ў Нью-Ёрк, прычым у два аэрапорты, Таронта, Чыкага, Маямі і Лос-Анджэлес. Больш за тое, у Нью-Ёрк польскія самалёты лётаюць з Жэшава, а з Кракава – у Чыкага. 

Польская авіякампанія не забывае таксама пра ўсходні напрамак. Так, з польскай сталіцы можна непасрэдна вылецець у Ташкент, Эр-Рыяд, Дэлі і Мумбаі, Пекін, Токіа, Бейрут, Тбілісі і іншыя гарады. З Уроцлава, Варшавы і венгерскага Будапешту LOT лётае ў Сеул.

вс