Беларуская Служба

Сітуацыя на Блізкім Усходзе негатыўна ўплывае на міжнародны гандаль

16.04.2024 10:45
Паводле эканамістаў, сітуацыя на фінансавых рынках і рынку нафты зараз выглядае больш спакойна, чым у выходныя.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля пэўнай нервовасці на фінансавых рынках у выходныя, выкліканай эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе, пачатак тыдня выглядае больш спакойна. Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк(Monika Kurtek) падкрэсліла, што цэны актываў, набываных у надзвычайных сітуацыях, перасталі расці:

- Крыху знізіўся кошт долара ў параўнанні з еўра. Нязначна вырасла цана золата. Цэны аблігацый асноўных дзяржаваў, гэтак званых базавых рынкаў, не растуць ужо настолькі выразна, як да выходных. Назіраецца пэўнае падзенне эмоцый.

Эканамістка дадала, што супакоіліся таксама цэны на рынку нафты:

- Цана барэля нафты маркі Brent на сусветных рынках зараз не перавышае 90 долараў. Нагадваю, да выходных  згаданы кошт перавышаў нават 92 долары. Гэта таксама доказ пэўнага супакаення сітуацыі.

Моніка Куртэк лічыць, што калі цэны на нафту не будуць расці, то гэта станоўча адаб'ецца на інфляцыі. У той жа час яна адзначыла, што канфлікт на Блізкім Усходзе негатыўна ўплывае на міжнародны гандаль.

IAR/аз


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Эканаміст PKO BP: Iнвестары адрэагавалі на напружаную сітуацыю на Блізкім Усходзе яшчэ да нападу Ірана на Ізраіль

15.04.2024 09:05
Пётр Буяк адзначыў, што ў сітуацыях павышанай рызыкі рэакцыя інвестараў падобная і мае адмоўны характар.