Беларуская Служба

Майскія выходныя — курс за мяжу. Прычыны ў моцным злотым і дрэнным надвор'і ў Польшчы

23.04.2024 13:35
За два тыдні да пачатку сёлетніх травеньскіх выходных было больш браніраванняў, чым у мінулым годзе, паведамляе Travelplanet.pl. Большасць кліентаў хочуць адпачыць у пяцізоркавых гатэлях Турцыі.
.
.Фота: shutterstock/Peera_stockfoto

Часткова гэта было звязана са зніжэннем інфляцыі і моцным курсам злотага ў адносінах да долара і еўра ў сакавіку і першай палове красавіка. Не выключана, што рашэнне правесці доўгія выхадныя за мяжой таксама з'яўляецца вынікам неспрыяльных прагнозаў надвор'я на травеньскія выхадныя.

Але, бадай, самай важнай з'яўляецца іншая сацыяльная тэндэнцыя, якую партал Travelpanet.pl даследаваў у мінулым годзе — адпачынак перастаў быць прадметам раскошы і стаў базавай патрэбай.

Гатоўнасць набываць пуцёўкі ў турагенцтве абумоўлена тым, што, як сцвярджаюць рэспандэнты леташняга апытання, арганізаваныя мерапрыемствы забяспечваюць бяспеку падарожжа ў выпадку непрадбачаных здарэнняў.

Адпачынак перастаў быць прадметам раскошы

Самыя танныя прапановы на Travelplanet.pl на травеньскія выхадныя, гэта значыць тыднёвы адпачынак у трохзоркавым гатэлі на Турэцкай Рыўеры са сняданкам, з вылетам з Берліна, Лейпцыга ці Дрэздэна, каштуюць прыкладна 1600 злотых на чалавека.

Але гэты від адпачынку не вельмі папулярны сярод польскіх турыстаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца пражыванне ў пяцізоркавых гатэлях з пералётам і харчаваннем па сістэме «ўсё ўключана» на Турэцкай Рыўеры, цэны ад менш чым 2000 злотых з вылетам з нямецкіх аэрапортаў або прыкладна ад 2600 злотых з вылетам з Польшчы.

Кошт пражывання ў чатырохзоркавым гатэлі Турцыі з харчаваннем па сістэме «ўсё ўключана» будзе менш прыкладна на 100-150 злотых, калі ляцець з Германіі, і прыкладна на 400 злотых даражэй, калі ляцець з Польшчы.

Цэны на тыдзень знаходжання ў чатырохзоркавых гатэлях з харчаваннем «усё ўключана» і вылетам з Польшчы пачынаюцца ад 2600 злотых на чалавека, за пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі трэба дадаць не менш за 400 злотых. У выпадку пералёту з Германіі гэта 2000 злотых і 2300 злотых з чалавека адпаведна.

Тыднёвыя майскія канікулы ў Іспаніі ў чатырохзоркавым гатэлі з паўпансіёнам абыйдуцца мінімум 2400 злотых на чалавека. За «ўсё ўключана» ў гэтым стандарце трэба даплаціць каля 300 злотых, а за «ўсё ўключана» ў «пяць зорак» — мінімум 4500 злотых з чалавека.

Для параўнання, тыднёвы майскі ўік-энд у пяцізоркавых гатэлях Польшчы (двухразовае харчаванне, уласны транспарт) каштуе мінімум 2800 злотых на чалавека на Балтыйскім моры і ад 3000 злотых у Закапанэ. У чатырохзоркавых аб’ектах нашмат танней — ля мора ад 1500 злотых і ў гарах ад 1800 злотых.

Rzeczpospolita.pl/вх