Дзяржаўнае прадпрыемства “Польскія аэрапорты”, якое з’яўляецца ўладальнікам большасці буйных аэрапортаў у краіне, плануе пашырыць сталічную паветраную гавань. Для гэтага Варшаўскаму міжнароднаму аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна неабходна 2 млрд 300 млн злотых (532 млн еўра). Інвестыцыя запланавая на 2024-2030 гады.
У прыватнасці, у рамках пашырэння аэрапорту і для росту пасажырапатоку плануецца будаўніцтва дадатковага модуля будынку аэравакзала, павелічэнне гейтаў для вылетаў у рамках шэнгенскай і па-за шэнгенскай зонаў, а таксама павелічэнне колькасці прыстаўных рукавоў для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Кіраўніцтва “Польскіх аэрапортаў” зазначае, што дзякуючы росту пасажырапатоку, які стане вынікам інвестыцыі, укладзеныя грошы не толькі акупяцца, але на капіталаўкладанні удасца зарабіць.
У мінулым годзе пасажырапаток у аэрапорце імя Шапэна склаў амаль 18 млн 500 тыс. чалавек.
вс