Беларуская Служба

78% палякаў маюць грошы на “чорны дзень”

25.04.2024 18:07
Але пры гэтым 35% рэспандэнтаў заявілі, што ў выпадку звальнення з працы ашчаднасцяў ім хопіць толькі на месяц. 
Польскі злотыAndrzej Rostek/Shutterstock

Партал Interia піша, што кожны павінен мець фінансавую падушку незалежна ад заробкаў. Журналісты парталу паспрабавалі разабрацца, колькі грошай павінен мець чалавек, каб адчуваць сябе бяспечна? Эксперты рэкамендуюць, каб на “чорны дзень” мець эквівалент трохмесячнага заробку – гэта ў выпадку сінгла. Такім чынам, калі нехта зарабляе 5 тыс. злотых (1 тыс. 150 еўра) у месяц, то павінен мець фінансавую падушку ў памеры 15 тыс. злотых (3 тыс. 460 еўра). У выпадку сям’і з дзецьмі фінансавая падушка павінна раўняцца як мінімум шасцімесячнай зарплаце, а ідэальны варыянт – гэта 12 заробкаў. 

Паводле даследаванняў, 78% палякаў дэкларуюць, што маюць грошы, адкладзеныя на “чорны дзень”. Але пры гэтым 35% рэспандэнтаў заявілі, што ў выпадку звальнення з працы ашчаднасцяў ім хопіць толькі на месяц. 24% жыхароў Польшчы маюць адкладзеныя невялікія сумы – да 5 тыс. злотых (1 тыс. 150 еўра), 18% - ад 5 тыс. да 20 тыс. злотых (4 тыс. 600 еўра). 

30% рэспандэнтаў штомесяц адкладваюць ад 200 да 500 злотых, а 25% - ад 500 да 1 тыс. злотых.

вс