Беларуская Служба

Пракуратура расследуе злачынствы папярэдняга кіраўніцтва нафтавага канцэрну ORLEN

30.04.2024 16:20
Нацыянальны пракурор Дарыюш Карнэлюк падкрэсліў, што дзяржаўныя чыноўнікі не могуць заставацца беспакаранымі.
Пракурор Дарыш Карнэлюк PAP/Leszek Szymański

Нацыянальны пракурор Дарыюш Карнэлюк паведаміў, што па справе нафтавай кампаніі ORLEN узбуджана тры расследаванні. Ён падкрэсліў, што пытанні, звязаныя з ORLEN «разглядаюцца як прыярытэтныя».

- Правяраецца зліццё ORLEN з іншай польскай кампаніяй LOTOS, а таксама згода на продаж 30 працэнтаў акцыі Гданьскага НПЗ для саудаўскай кампаніі Saudi Aramco ў 2022 годзе. Акрамя гэтага расследуецца пытанне заніжанага кошту на паліва на аптовым і рознічным рынках у Польшчы восенню 2023 года, што магло быць звязана з парламенцкімі выбарамі ў Польшчы. Трэцяе расследаванне  тычыцца бескантрольнага пераводу ў кампанію OTS больш за 1,5 мільярда злотых (350 тысяч еўра).

Прадпрыемства OTS - прадстаўніцтва кампаніі ORLEN на швейцарскім рынку. OTS узначаліў Самер А. з Лівана, перад якім службы ўнутранай бяспекі ORLEN папярэджвалі старшыню кампаніі Даніэля Абайтэка. Самер А. быў падазраваны ў сувязях з тэрарыстычнай арганізацыяй Хезбала, а таксама быў датычным да незаконнага гандлю нафтай з Ірана.

Нацыянальны пракурор Дарыюш Карнэлюк падкрэсліў, што дзяржаўныя чыноўнікі не могуць заставацца беспакаранымі.

Верагодна, Даніэль Абайтэк з'ехаў з Польшчы.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі