Беларуская Служба

Драматычная сітуацыя на рынку электрамабіляў. Цэны падаюць, пакупнікоў няма

06.05.2024 11:47
Зніжэнне продажаў або бязладны рост — такая сітуацыя на рынку электрамабіляў у ЕС. Нават у Кітаі ўжо бачаць праблему. Гэта толькі хвіліннае ваганне ці пачатак праблем у электроннай рэвалюцыі?
Czy samochody elektryczne zastąpią za kilkanaście lat auta spalinowe?
Czy samochody elektryczne zastąpią za kilkanaście lat auta spalinowe? Scharfsinn/shutterstock

— Будучыня за электрамабілямі. Кропка, — так у мінулым месяцы на прэс-канферэнцыі абрэзаў пытанні аб прагнозах продажаў электрамабіляў кіраўнік найбуйнейшай аўтамабільнай кампаніі Германіі Volkswagen Олівер Блюме.

Нядзіўна, што шэф VW адмовіўся адказваць. У сакавіку ў Германіі былі зарэгістраваныя 31,4 тысячы новых электрычных легкавых аўтамабіляў (BEV), але гэта на цэлых 29% менш, чым год таму. За ўвесь першы квартал 2024 года на нямецкія дарогі выйшла на 14% менш такіх машын, чым летась.

Гэта рэакцыя нямецкіх кіроўцаў на адмову ўрада ад субсідавання электрамабіляў. Субсідыі пачалі абмяжоўваць летась, а са студзеня ўрад Нямеччыны іх цалкам спыніў з-за бюджэтных праблемаў.

Еўрапейскі Саюз

У сакавіку 2024 года ў іншых краінах ЕС таксама было прададзена менш электрамабіляў, чым годам раней, а «першых рэгістрацый такіх аўтамабіляў было на 11% менш, чым год таму.

«У 2023 годзе продажы новых выключна электрычных легкавых аўтамабіляў у ЕС на 37% перавысілі паказчыкам папярэдняга года», – піша «GW». Дадаецца, што «ў гэтым годзе няма шанцаў на такое раптоўнае павышэнне», што прымушае аўтамабільныя кампаніі ўстрымацца ад планаў паскарэння электрыфікацыі сваіх аўтамабіляў.

ЗША

У ЗША ў 2023 годзе продажы новых электрамабіляў выраслі на цэлых 47% у гадавым вылічэнні. Але за першыя тры месяцы 2024 года продажы такіх аўтамабіляў у ЗША былі толькі на 3,3% вышэй, чым год таму.

«Яшчэ два гады таму амерыканцы ахвотна куплялі выключна электрамабілі. У гэтым годзе такія машыны чакаюць у дылераў пакупніка ў сярэднім 136 дзён, амаль у два разы больш, чым сярэдні новы аўтамабіль з прывадам унутранага згарання, паводле ацэнак аналітычнай кампаніі Cox Automotive», – піша Gazeta Wyborcza.

Аднак Міжнароднае энергетычнае агенцтва (IEA) не падзяляе гэтыя песімістычныя прагнозы. «У дакладзе, прадстаўленым у канцы красавіка, агенцтва паказала, што ў мінулым годзе ва ўсім свеце было прададзена 14 мільёнаў новых электрамабіляў, што на 3,5 мільёна адзінак больш, чым годам раней. А ў гэтым годзе, па дадзеных IEA, 17 мільёнаў новых электрамабіляў могуць зʼявіцца на дарогах свету», – піша выданне.

Gazeta Wyborcza/вх