Беларуская Служба

На гэтым тыдні можна чакаць зніжэння цэнаў на паліва ў Польшчы

14.05.2024 08:30
У найбольшай ступені гэта адчуюць кіроўцы, якія запраўляюць свае аўтамабілі бензінам.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

На бягучым тыдні цэны на паліва на аўтамабільных заправачных станцыях у Польшчы знізяцца. У найбольшай ступені адчуюць гэта кіроўцы, якія запраўляюцца бензінам. Падзенне цэнаў – гэта вынік зменаў на міжнародных рынках, у прыватнасці падзення коштаў на сырую нафту і гатовае паліва.

Аналітык парталу e-petrol Якуб Багуцкі(Jakub Bogucki) лічыць, што цэны бензіну і саляркі на заправачных станцыях у Польшчы могуць знізіцца нават на некалькі грошаў:

- Цяперашні сярэдні кошт на бензін і дызельнае паліва, якія складаюць адпаведна – 6 злотых 65 грошаў і 6 злотых 68 грошаў, хутчэй за ўсё, знізяцца ў сярэднім да 6 злотых 60 грошаў для абодвух відаў паліва. Гэта азначае, што на некаторых заправачных станцыях згаданыя цэны будуць яшчэ ніжэйшыя.

Крыху менш, то бок на 2-3 грошы на бягучым тыдні можа знізіцца кошт аўтагазу.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі