Беларуская Служба

Рэйтынгавыя агенцтвы станоўча ацанілі польскую эканоміку

14.05.2024 10:30
Перад польскай эканомікай станоўчыя перспектывы, але ёсць таксама некалькі выклікаў, з якімі яна павінна справіцца, лічаць эксперты.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэйтынгавыя агенцтвы станоўча ацэньваюць польскую эканоміку, канстатуе галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк(Monika Kurtek), спасылаючыся на апошнія заявы буйных фінансавых установаў. Нагадваем, напрыканцы мінулага тыдня два з трох найбуйнейшых рэйтынгавых агенцтваў у свеце: Standard & Poorʼs (S&P) і Fitch Ratings, абвясцілі аб працягванні ранейшай крэдытаздольнасці Польшчы:

- Працягванне рэйтынгу і ранейшай станоўчай перспектывы азначае, што Польшча – гэта краіна стабільная ў эканамічным плане, якой можна давяраць і дзе можна інвеставаць без большай рызыкі.

У сваю чаргу, галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк(Piotr Bujak) падкрэслівае, што перад польскай эканомікай добрыя перспектывы, але некалькі выклікаў таксама ёсць:

- Апошнія гады з моцнымі сусветнымі крызісамі не закранулі польскай эканомікі нейкім асаблівым чынам. Хоць перад Польшчай стаяць выклікі, звязаныя з дзяржаўнымі фінансамі, то з другога боку, назіраецца моцны эканамічны рост, станоўчае сальда гандлёвага балансу, а таксама шанец на выкарыстанне сродкаў з еўразвязаўскіх фондаў. Усё гэта ўплывае на станоўчую ацэнку крэдытаздольнасці Польшчы.

Чым вышэйшая крэдытаздольнасць краіны, тым лягчэй і танней яна можа пазычаць грошы на міжнародных рынках, паясняюць эканамісты.

Нагадваем, ацэнкі рэйтынгавых агенцтваў уплываць на рашэнні найбуйнейшых сусветных інвестыцыйных кампаній.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Пачаўся набор заявак на ўдзел у праграме падтрымкі ўсходніх рэгіёнаў Польшчы

07.05.2024 10:45
Мэта праграмы – дапамога рэгіёнам, якія змагаюцца з сацыяльна-эканамічнымі праблемамі ў сувязі з геапалітычнай сітуацыяй ва Усходняй Еўропе.

IT-сектар зʼяўляецца найбольш прывабным месцам для працы - апытанне

07.05.2024 12:30
Сярод перавагаў працы ў IT-сектары рэспандэнты называюць высокую зарплату, магчымасці развіцця прафесійнай карʼеры і характар працы.