Беларуская Служба

Улады працягнуць выплату кампенсацый прадпрымальнікам, якія пацярпелі ў выніку перакрыцця мяжы з Беларуссю

14.05.2024 12:30
З чэрвеня мінулага года прадпрымальнікам на Падляшшы было выплачана больш за 8 мільёнаў злотых(амаль 1 мільён 865 тысяч еўра).
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампенсацыі для прадпрымальнікаў, якія пацярпелі ў сувязі з закрыццём памежных пераходаў з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы Беластоцкай будуць працягнутыя. З чэрвеня мінулага года з гэтай мэтай было выплачана больш за 8 мільёнаў злотых (амаль 1 мільён 865 тысяч еўра). Спосаб вылічэння дапамогі не зменіцца, адзначыў падляскі ваявода Яцэк Бжазоўскі (Jacek Brzozowski):

- Метадалогія разліку кампенсацый – гэта «тры плюс дзевяць». Тры заяўкі разлічаны па даходах, а дзевяць – па мінімальнай заработнай плаце супрацоўнікаў. Кампенсацыі выгадныя з пункту гледжання прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі, якія раней выступалі за атрыманне кампенсацый, змогуць гэта працягваць таксама цяпер. Мы забяспечылі сродкі на гэтую мэту да канца бягучага года.

Прадстаўніца падляскіх прадпрымальнікаў Агнешка Лясота(Agnieszka Lasota) заявіла, што атрыманыя грошы дазволяць памежным кампаніям памяняць галіну:

- Зразумела, сітуацыя на мяжы надалей небяспечная. Зараз мы разглядаем магчымасць памяняць галіну гаспадарчай дзейнасці. Гэта складаная справа, паколькі мы гадамі будавалі тут свае бізнесы. Напрыклад, я вяла сваю кампанію 20 гадоў. Мы надалей маем надзею, што канчаткова, раней ці пазней, мяжа будзе адкрытая.

Падляскія памежныя пераходы з Беларуссю былі закрытыя праз міграцыйны крызіс, які пачаўся ў жніўні 2021 года. Праца КПП у Кузніцы Беластоцкай і Баброўніках прыпыненая на нявызначаны тэрмін.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі