Беларуская Служба

Вытворчасць на расійскіх НПЗ пасля ўкраінскіх атак скарацілася на 14%

20.05.2024 13:33
Каб задаволіць патрэбы ўласнага рынку, Расія была вымушаная прыпыніць экспарт на паўгода. Крэмль пачаў імпартаваць нафтапрадукты з Беларусі і аддаў перавагу чыгуначнаму транспарту.
Ілюстрацыя Фота: Avigator Fortuner/ Shutterstock

Украіна знішчыла амаль 14% вытворага патэнцыял расійскіх НПЗ, - паведаміла агенцтва Bloomberg. Гэтыя шкоды прывялі да росту цэнаў на паліва ў Расіі да 30%, - піша польскі партал  energetyka24.com.

Нафтаперапрацоўчыя заводы па ўсёй Расіі атакуюць украінскія беспілотнікі. «Атакі беспілотнікаў на расійскую энергетычную інфраструктуру ў пачатку гэтага года вывелі з ладу 14% унутраных нафтаперапрацоўчых магутнасцяў і прывялі да росту ўнутраных цэнаў на паліва. Аднак гэтыя атакі аказалі мінімальны ўплыў на вытворчасць электраэнергіі», — піша Bloomberg са спасылкай на дадзеныя Пентагона.

«Каб задаволіць патрэбы ўласнага рынку, Расія была вымушаная прыпыніць экспарт на паўгода. Крэмль пачаў імпартаваць нафтапрадукты з Беларусі і аддаў перавагу чыгуначнаму транспарту», — высветліла амерыканская выведка.

У Пентагоне таксама адзначылі, наколькі атакі Украіны паўплывалі на ваенна-марскія аперацыі Расіі. «З-за ўкраінскіх атак, Чарнаморскі флот  РФ пачаў аддаляцца ад узбярэжжа і перавёў частку караблёў з асноўнай базы ў акупаваным Севастопалі ў Крыму».

Bloomberg нагадаў, што Украіна цяпер засяроджвае свае атакі на нафтаперапрацоўчых заводах у Расіі, а не на нафтавых радовішчах або інфраструктуры, якая дазваляе экспартаваць сыравіну.

эж