Беларуская Служба

Палякі кінуліся купляць нерухомую маёмасць у Іспаніі 

23.05.2024 10:45
Палякі занялі 9 месца сярод замежных інвестараў на рынку нерухомай маёмасці на Іберыйскім паўвостраве.
--
Коста-дэль-Соль guillermo gavilla/pixabay.com/CC0 Public Domain

У першым квартале 2024 года палякі купілі ажно 800 дамоў і кватэр на Іберыйскім паўвостраве, паведамляе Registradores de Espana. Гэта не толькі на 21 працэнт больш, чым у папярэднім квартале, але таксама ў тры разы больш, чым у перадпандэмічным першым квартале 2019 года, паведамляе Puls Biznesu.

Такім чынам, пакупнікі з Польшчы занялі 9 месца сярод замежных інвестараў з доляй у рынку 3,72 працэнта.

«Палякі сталі дыверсіфікаваць свае актывы геаграфічна, што вынікае з розных прычын. Вопыт пандэміі, з'яўленне гібрыднай мадэлі працы і агрэсія супраць Украіны ў 2022 годзе заахвочваюць многіх палякаў ставіцца да кватэры ці дома на Коста-дэль-Соль не толькі як да месца адпачынку, але і як да патэнцыйнага новага месца для пастаяннага жыцця», – кажа заснавальніца польскага агенцтва нерухомасці на Коста-дэль-Соль Agnes Inversiones Агнешка Кастшэва.

Дадзеныя Agnes Inversiones паказваюць, што ў першым квартале 2024 года ажно 75 працэнтаў здзелак, здзейсненых палякамі, тычылася нерухомасці першаснага рынку. 65 працэнтаў – кватэраў плошчай 100-250 квадратных метраў і дамоў плошчай 250 – 600 квадратных метраў. За кватэру інвестары з Польшчы плацілі ад 450 тысяч еўра да 1 мільёна 900 тысяч еўра, а за дом ад 1,5 – 5 мільёнаў еўра, паведамляе штодзёнка.

аз