Міжнародны арбітражны суд у Швейцарыі патрабуе ад «Газпрама» спыніць юрыдычныя хітрыкі ў расійскім судзе, якія служаць таму, каб абараніць расійскі дзяржаўны канцэрн ад адказнасці за спыненне паставак еўрапейскім кліентам у 2022 годзе. Тады абмежаванне паставак газу з Расіі выклікала рэкордныя цэны і энергетычны крызіс, і расіяне перакрылі кран кліентам, якія не жадалі плаціць рублямі ці пад іншымі падставамі. Гэты крок закрануў і польскую EuRoPol Gaz, якая спрачаецца ў арбітражы аб скасаванні кантракту на транспарціроўку газу праз Ямальскі газаправод, – піша польскі партал biznesalert.pl.
«Газпрам» спрабаваў выкарыстаць суд у Расіі, каб пазбегнуць адказнасці. Яны атрымалі рашэнні аб неабходнасці вядзення спрэчак з еўрапейскімі кліентамі ў расійскай юрысдыкцыі. Швейцарскі суд нагадвае, што пункты дагавора прадугледжваюць любы арбітраж праз яго. Ён не прызнае рашэнне расійскага суду аб Вызваленні «Газпраму» ад неабходнасці вядзення спрэчкі з аўстрыйскімі OMV, чэскімі CEZ і Net4Gas, галандскімі Gasunie і BLL, славацкай ZSE Energia і польскай EuRoPol Gazu. Палякі ацэньваюць страты ў 1,45 мільярда долараў.
Upstream Online вызначыў, што ў расійскім судзе ў Санкт-Пецярбургу знаходзяцца далейшыя спрэчкі, у тым ліку спрэчкі французскай Engie, швейцарскай DXT Commodities, славацкай Innogy Energie, а таксама нямецкай RWE, польскай PGNiG, грэцкай DEPA, славенскай Petrol і балгарскай Bulgargaz.
Расіяне больш не прызнаюць юрысдыкцыю еўрапейскага арбітражу з-за еўрапейскіх санкцый за ўварванне Расіі ва Украіну, у тым ліку канфіскацыі іх актываў, такіх як акцыі EuRoPol Gaz. Расійскі «Газпрам» зафіксаваў страты да 7 мільярдаў долараў у 2023 годзе з-за страты рынку ў Еўропе пасля ўварвання.
эж