Беларуская Служба

Польшча - у групе найбуйнейшых імпарцёраў партугальскага віна

01.10.2024 15:05
Паводле экспертаў, сёлета экспарт віна ў Польшчу можа дасягнуць рэкорднага ўзроўню.
.
Віно. Здымак ілюстрацыйны Jakub Woźniak/pixabay.com/CCO

Летась Польшча імпартавала з Партугаліі рэкордную колькасць віна.  Паводле дадзеных Vini Portugal - арганізацыі, якая займаецца аналізам продажаў гэтых напояў, таксама рэкордным можа быць і бягучы год.

У першым паўгоддзі 2024 года з Партугаліі ў Польшчу было экспартавана 7,85 мільёна літраў віна за 18,09 мільёна еўра. Польскія імпарцёры плацілі за бутэльку партугальскага віна каля 2,30 еўра.

Бягучы год можа аказацца лепшым, чым мінулы, бо ў яго першым паўгоддзі рост імпарту склаў 3,03 працэнта ў колькасным выражэнні і 3,80 працэнта ў вартасным выражэнні ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

За 2023 год з Партугаліі ў Польшчу было экспартавана 15,68 мільёна літраў віна агульным коштам у 36,5 мільёна еўра.

Польшча займае 10-е месца сярод найбуйнейшых імпарцёраў партугальскіх він паводле кошту продажаў. Доля Польшчы ў агульным аб'ёме сусветных пакупнікоў партугальскіх він складае амаль 4 працэнты.

З кожным годам павялічваецца колькасць кампаніяў, якія пастаўляюць на польскі рынак партугальскія віны.

У 2023 годзе найбуйнейшымі імпарцёрамі партугальскіх він былі Францыя, ЗША і Вялікабрытанія, якія выдаткавалі на пакупку згаданых напояў 103,5 мільёны еўра, 100,1 мільёна еўра і 88,5 мільёна еўра адпаведна.

PAP/аз


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Іарданцам спадабаліся польскія яблыкі

01.10.2024 14:05
Летась кошт экспарту польскай аграхарчовай прадукцыі ў Іарданію склаў амаль 40 мільёнаў еўра.