Беларуская Служба

Якія краіны трацяць на ўзбраенні больш за ўсіх? Польшча сярод лідараў 

29.04.2025 07:54
Польшча з абарончымі выдаткамі ў 38 млрд долараў заняла 13-е месца ў сусветным рэйтынгу, падняўшыся на 3 пазіцыі ў параўнанні з папярэднім годам.
    2023    31   1,4     .
Абарончыя выдаткі Польшчы з 2023 года павялічыліся на 31% і склалі 1,4% агульныя ваенных выдаткі ў свеце. X/MON

Паводле звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI), у 2024 годзе Злучаныя Штаты выдаткоўвалі на абарону больш за ўсіх у свеце, фінансуючы свае ўзброеныя сілы на суму 997 млрд долараў, гэта 37% ад усіх сусветных ваенных выдаткаў на ўзбраенні. На другім месцы рэйтынгу Кітай, які выдаткаваў у тры разы менш. Паднябесная выдзеліла на ваенныя мэты 314 млрд  долараў, што складае 12% ад сусветнага ваеннага бюджэту, чытаем на партале forsal.pl

Кітай павялічыў ваенныя выдаткі на 7% паміж 2023 і 2024 гадамі. Гэта быў найбуйнейшы працэнтны рост у Кітаі з 2015 года.

На трэцім месцы апынулася Расія, якая вядзе вайну супраць Украіны ўжо больш за тры гады. У 2024 годзе Расія выдаткавала на армію 149 млрд долараў, што азначае павелічэнне на 38% у параўнанні з папярэднім годам і складае 5,7% сусветных ваенных выдаткаў.

Германія, якая займае чацвёртае месца, выдаткавала на абарончыя патрэбы 88,6 млрд долараў (3,3% ад сусветных выдаткаў), што на 28% больш, чым у летась. 

Індыя, пятая па велічыні краіна ў свеце па ваенных выдатках, павялічыла свае абарончыя выдаткі на 1,6% у перыяд з 2023 па 2024 год да 86,1 млрд долараў, гэта 3,2% сусветных ваенных выдаткаў. Цяпер Індыя з'яўляецца адным з найбуйнейшых імпарцёраў зброі ў свеце і імкнецца да большай незалежнасці, фінансуючы ўнутраныя закупкі і ўласную абарончую вытворчасць. 

Японія і Паўднёвая Карэя занялі 10-е і 11-е месцы з 55,3 млрд і 47,6 млрд долараў ваенных інвестыцый адпаведна, за імі ішла Францыя на 9-м месцы -  64,7 млрд і долараў ваенных выдаткаў і Украіна, якая мужна абараняецца ад расійскай агрэсіі Пуціна і, як і Францыя, выдаткавала ў 2024 годзе на ўзбраенне 64,7 млрд долараў.

Польшча з абарончымі выдаткамі ў 38 млрд долараў заняла 13-е месца ў сусветным рэйтынгу, падняўшыся на 3 пазіцыі ў параўнанні з папярэднім годам. Абарончыя выдаткі Польшчы з 2023 года павялічыліся на 31% і склалі 1,4% агульныя ваенных выдаткі ў свеце.

эж