Беларуская Служба

Вытворца польскага электракара не здаецца

06.05.2025 15:59
Новая канцэпцыя, прынятая кампаніяй Electromobility Poland, прадугледжвае вытворчасць аўтамабіляў еўрапейскай маркі.
Аўдыё
  • У Польшчы назіраецца нізкі ўзровень беспрацоўя; ДТЗ з незастрахаваным кіроўцам; Вытворца польскага электракара не здаецца
IZERA -
IZERA - такім меў быць польскі электракарhttps://wysokienapiecie.pl/31066-czy-polski-samochod-elektryczny-izera-ma-szanse-powodzenia/

Кампанія Electromobility Poland, адказная за праект польскага электрамабіля IZERA, які быў прыпынены, не здалася і мае намер змагацца за сродкі на будаўніцтва завода электрамабіляў у Явожна ў паўднёвай частцы Польшчы. Грошы паступяць з Нацыянальнага плана рэканструкцыі, які фінансуецца ЕС.

Кампанія хоча падаваць на сродкі, якія выдзяляе Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі пераможцам аб'яўленага конкурсу. Да падзелу больш за мільярд еўра на суфінансаванне праектаў, звязаных з вытворчасцю з нізкім узроўнем выкідаў. 

Новая канцэпцыя, прынятая кампаніяй Electromobility Poland, прадугледжвае вытворчасць аўтамабіляў еўрапейскай маркі.

Тэхналагічны партнёр праекта пакуль не раскрываецца. Да 80% камплектуючых для вытворчасці электракараў будуць паступаць ад польскіх пастаўшчыкоў, што дазволіць стварыць у Сілезіі да 30 000 працоўных месцаў, кажа Павел Тамашэк (Paweł Tomaszek), прэс-сакратар Elektromobilty Poland.

— У кампаніі ёсць усе неабходныя афіцыйныя дазволы на пачатак будаўніцтва завода. З адпаведнай фінансавай падтрымкай мы можам хутка перайсці ад планаў да рэалізацыі.

Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі выдзеліць грошы на  гатовыя да рэалізацыі праекты.

«Прадпрымальнік павінен пераканаць нас, што ён гатовы вывесці прадукт на рынак», – дадае намеснік старшыні  фонду Павал Аўгустын (Paweł Augustyn).

— Нехта звяртаецца да нас і заяўляе: "я буду рабіць аўтамабілі", а мы адказваем яму: "добра, але вы павінны нам усё паказаць, дзе вы будзеце браць запчасткі, каму будзеце прадаваць машыны. Увесь ланцужок вытворчасці".

Мінімальная сума ад Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя на вытворчасць транспартных сродкаў з нізкім узроўнем выкідаў, акумулятараў або зарадных станцый складае 50 мільёнаў злотых (12,5 мільёна еўра).

Міхал Макоўскі/яс