Беларуская Служба

Большасць інтэрнэт-крам у Польшчы арыентуецца на экспарт

13.05.2025 12:33
Выходзіць на знешнія рынкі сёння адважваюцца не толькі буйныя і добра вядомыя брэнды — такі крок усё часцей робяць і бізнесы, што працуюць у вузкіх нішах.
   -     , 43
Хоць усё больш інтэрнэт-крам смела выходзяць на замежныя рынкі, 43 % усё яшчэ наогул не карыстаюцца гэтай магчымасцюshutterstock.com

Ужо 46 % анлайн-крам працуе на замежных рынках, што ўпершыню перавышае колькасць тых, хто засяроджваецца выключна на ўнутраным продажы. Для найбольшай групы кампаній замежныя рынкі забяспечваюць да 25 % даходаў, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Хоць усё больш інтэрнэт-крам смела выходзяць на замежныя рынкі, 43 % усё яшчэ наогул не карыстаюцца гэтай магчымасцю, — вынікае з даследавання кампаніі Fulfilio, з вынікамі якога першай азнаёмілася Rzeczpospolita. Больш за тое, 40 % крам па-ранейшаму прапануюць сваім кліентам толькі польскамоўную версію сайту, што істотна ўскладняе доступ да шырэйшай аўдыторыі за межамі краіны.

Выходзіць на знешнія рынкі сёння адважваюцца не толькі буйныя і добра вядомыя брэнды — такі крок усё часцей робяць і бізнесы, што працуюць у вузкіх нішах. Паводле Рафала Кучмарскага, дырэктара па продажах Fulfilio, для такіх кампаній экспарт можа быць яшчэ больш прывабным, бо нават невялікая ніша, памножаная на некалькі краін, стварае магчымасць маштабнага росту.

Згодна з дадзенымі даследавання, 57 % інтэрнэт-крам у Польшчы, якія займаюцца экспансіяй за мяжу, ужо атрымліваюць да 25 % даходу з экспарту, а 6 % — больш за палову свайго абароту. Найбольш эфектыўна міжнародны патэнцыял выкарыстоўваюць аўтамабільныя інтэрнэт-крамы (70 % працуюць за мяжой), касметычныя (67 %), а таксама крамы мэблі, бытавой тэхнікі і электронікі (53 %).

эж