Беларуская Служба

Замежныя кампаніі трацяць пазіцыю бізнес-лідараў у Польшчы

15.05.2025 11:10
Выданне Rzeczpospolita апублікавала спіс 500 найбуйнейшых кампаній у Польшчы.
   Orlen
Польскі паліўны канцэрн OrlenShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

У 500 найбуйнейшых кампаніяў Польшчы працуе ў агульнай складанасці 1,6 мільёна чалавек. Упершыню за 25 гадоў большая частка з іх – гэта кампаніі з прыватным, польскім капіталам. Лідарам «Спісу 500» выдання Rzeczpospolita з’яўляецца паліўны канцэрн Orlen.

Газета нагадвае, што з пачатку XXI стагоддзя найбольшы працэнт у згаданым спісе складалі замежныя кампаніі, але ў апошнім выданні рэйтынгу лідзіруюць суб'екты з польскім, прыватным капіталам.

«Гэта 232 кампаніі, або 46,4 працэнта ад усіх у спісе. Іх на 15 больш, чым годам раней. За дзесяцігоддзе іх колькасць павялічылася на 30, а за апошнія 20 гадоў — больш чым на 80 суб'ектаў», — паведамляе штодзёнка.

У сваю чаргу група замежных кампаній скарацілася на 15 суб'ектаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і цяпер складае 224. Такім чынам, яны складаюць 44,8 працэнта ад усіх прысутных у спісе, у той час, як 10 гадоў таму іх было амаль 260.

Хоць у «Спісе 500» дзяржаўных кампаній адносна няшмат, але гэта вельмі буйныя структуры, што добра адлюстроўвае статыстыка, заснаваная на памеры даходаў.



У гэтым плане дзяржаўныя прадпрыемствы складаюць больш за адну пятую (20,6 працэнта). Аднак найбольшая доля даходаў (прыкладна 41 працэнт) прыпадае на прыватныя польскія кампаніі.

Тройка лідараў сёлетняга рэйтынгу «Спісу 500», гэта Orlen, Jeronimo Martins і, падняўшыся з пятага на трэцяе месца, азартная кампанія Totalizator Sportowy.

аз

Большасць інтэрнэт-крам у Польшчы арыентуецца на экспарт

13.05.2025 12:33
Выходзіць на знешнія рынкі сёння адважваюцца не толькі буйныя і добра вядомыя брэнды — такі крок усё часцей робяць і бізнесы, што працуюць у вузкіх нішах.

Эканаміст: Траспартная галіна Польшчы ў крызісе. Улады павінны рэагаваць, інакш пратэсты будуць працягвацца  

14.05.2025 14:54
Польскія перавозчыкі блакуюць мяжу з Украіны — патрабуюць зменаў у палітыцы ЕС і падтрымкі ад уладаў. Ці пагражае гэта гандлю з Украінай?