Фінляндыя хоча звузіць чыгуначную каляіну на 89 мм і перайсці на еўрапейскі стандарт, паведаміла міністр транспарту і сувязі Лулу Раннэ.
Сёння ў краіне захоўваецца стандарт чыгуначнай каляіны з часоў Расійскай Імперыі - 1524 мм. Для прыкладу, у Расіі шырыня каляіны – 1520 мм. Розніца ў 4 мм не патрабуе замены цялежак пры перасячэнні мяжы. У сваю чаргу шырыня еўрапейскай каляіны – 1435 мм.
Замена шырыні каляіны неабходная для павышэння бяспекі грузаў і вайсковай мабільнасці, а таксама для развіцця транспамежных сувязей са Швецыяй і Нарвегіяй, сказала Раннэ.
Паводле яе слоў, Еўрасаюз гатовы падтрымаць фінансаванне ў памеры 50% планавання і 30% будаўніцтва новага чыгуначнага стандарту. Міністр транспарту таксама сказала, што праект разлічаны мінімум на 10 гадоў.
вс