Беларуская Служба

Польскія вытворцы напояў ігнаруюць перапрацоўку: плаціць штрафы танней

21.05.2025 12:08
«Тонна рэцыркуляту (другасная сыравіна) каштуе каля 1600 еўра, у той час як першасны матэрыял — прыкладна 1000 еўра. У выніку вытворцы лічаць больш выгадным заплаціць штраф, які складае прыкладна 240 еўра за тону».
  :
Штраф заместа перапрацоўкі: эканоміка супраць экалогіі Josep Curto/Shutterstock

Нягледзячы на патрабаванне выкарыстоўваць другасную сыравіну ў вытворчасці ПЭТ-бутэлек, попыт на яе ў Польшчы застаецца нізкім. Перапрацоўшчыкі звяртаюцца да ўладаў з прапановай павысіць экалагічны збор за невыкананне абавязкаў вытворцамі. Міністэрства клімату Польшчы пакуль чакае канкрэтных дадзеных з рынку — піша газета Puls Biznesu у сераду, 21 траўня. 

Згодна з нормамі Дырэктывы ЕС аб аднаразовым пластыку (SUP), з 1 студзеня 2025 года ўсе кампаніі, што ўводзяць на рынак прадукцыю ў ПЭТ-бутэльках, павінны выкарыстоўваць у іх вытворчасці мінімум 25% сыравіны з перапрацоўкі. За парушэнне прадугледжаны штраф да 1000 злотых за тону (каля 240 еўра).

Аднак, як адзначае Славамір Пацэк, кіраўнік Саюза польскай перапрацоўкі, вытворцы напояў часта аддаюць перавагу заплаціць штраф, чым набываць даражэйшую другасную сыравіну. Адмысловец падкрэслівае, што, хоць афіцыйнай статыстыкі пакуль няма, прадстаўнікі галіны сведчаць: попыт на другасную сыравіну не расце, нягледзячы на наяўныя заканадаўчыя патрабаванні.

«Тонна рэцыркуляту (другасная сыравіна) каштуе каля 1600 еўра, у той час як першасны матэрыял — прыкладна 1000 еўра. У выніку вытворцы лічаць больш выгадным заплаціць штраф, які складае прыкладна 240 еўра за тону», — тлумачыць Пацэк.

эж