Беларуская Служба

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх гарадоў Еўропы для турыстаў

25.05.2025 13:02
У самым дарагім горадзе сярэдняя цана за двое сутак у трохзоркавым гатэлі – выдатак амаль 360 еўра.
Панарама Ослаpixabay.com/Photorama/pixabay free commercial use

Брытанская кампанія Post Office Travel складае штогадовы спіс самых дарагіх гарадоў Еўропы для турыстаў. Рэйтынг уключае ў сябе не толькі кошт пражывання, але і кошт харчавання, білетаў у музеі ды іншыя ўстановы культуры.

У сёлетнім спісе самым дарагім горадам Еўропы названа Осла – сталіца Нарвегіі. Так, двухдзённае наведванне горада каштуе ажно 760 еўра. Такі вынік, безумоўна, пужае турыстаў, якія жадаюць зэканоміць падчас адпачынку.

Сярэдняя цана за двое сутак у трохзоркавым гатэлі ў Осла – гэта выдатак амаль 360 еўра. За абед з двух страў з дэсертам на дваіх чалавек прыйдзецца заплаціць больш за 200 еўра, за келіх віна – 12 еўра.

Цэны на іншыя напоі ў Осла таксама высокія. Так, куфаль піва каштуе каля 10 еўра, а Кока-кола – 5 еўра. Білет у галерэю сучаснага мастацтва – прыкладна 12 еўра.

Капенгаген заняў другое месца ў рэйтынгу самых дарагіх гарадоў Еўропы. За двухдзённае знаходжанне ў сталіцы Даніі прыйдзецца выдаткаваць 750 еўра. Пры гэтым у Капенгагене пражыванне нават даражэйшае, чым у Осла. Кошт за двое сутак у трохзоркавай гасцініцы – 430 еўра.

Сталіца Шатландыі Эдынбург – на трэцім месцы па дарагавізне.

Венецыя і Берлін таксама займаюць высокае месца ў спісе самых дарагіх гарадоў. У Берліне цэны на пражыванне выраслі на 28% у параўнанні з мінулым годам, што робіць яго пятым самым дарагім горадам у Еўропе.

вс