Беларуская Служба

У польскіх вагонах-рэстаранах – новае летняе меню (ФОТА/ВІДЭА)

24.05.2025 16:02
Сярод прапаноў – салат з нутам або ласосем, салат з курыцай і марынаванай рэдзькай, дранікі з гуляшам і марынаваным агурком...
  -   WARS
Снеданне ў вагоне-рэстаране польскай кампаніі WARSкрыніца: facebook.com/wars

Кампанія WARS, польскі чыгуначны аператар вагонаў-рэстаранаў і спальных вагонаў, увяла летняе меню.

Пасажыраў чакаюць кулінарныя навінкі, якія зробяць кожнае падарожжа больш прыемным – як дзелавое, так і прыватнае.

Новае меню, даступнае ў вагонах-рэстаранах і вагонах-барах, з'яўляецца яшчэ адным крокам у рэалізацыі шырокай стратэгіі па паляпшэнні якасці і стабільнасці паслуг, якія прадастаўляюцца пасажырам, паведаміла кампанія.

Так, сярод новых прапаноў пасажыры змогуць выбраць бліны са шпінатам, французскія круасаны з рознымі начынкамі, салат з нутам або ласосем, салат з курыцай і марынаванай рэдзькай, дранікі з гуляшам і марынаваным агурком, катлету з бульбай і гарачымі буракамі, курынае філе на грылі і шмат іншых смачных страваў.

Другая страва ў вагоне-рэстаране польскай кампаніі WARS: курынае філе з сырам камембер з бульбай і салатам. Крыніца: facebook.com/wars Другая страва ў вагоне-рэстаране польскай кампаніі WARS: курынае філе з сырам камембер з бульбай і салатам. Крыніца: facebook.com/wars

У меню таксама застаюцца класічныя стравы, для прыкладу, адбіўная катлета альбо славуты польскі суп жур. Акрамя таго, WARS прапануе слодычы, бутэрброды і снеданне ў асартыменце, а таксама алкагольныя і безалкагольныя напоі.

WARS зʼяўляецца часткай польскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі PKP Group. Вагоны-рэстараны Wars курсіруюць у складзе цягнікоў міжрэгіянальнага і міжнароднага спалучэнняў пасажырскай кампаніі PKP Intercity.

вс

відэа: прома-ролік WARS на Дзень святога Валянціна