Расія па-ранейшаму застаецца істотным пастаўшчыком звадкаванага прыроднага газу (LPG) у Польшчу — вынікае з дадзеных, сабраных Польскай арганізацыяй звадкаванага газу (POGP), — пішуць у пятнічным нумары выдання Puls Biznesu.
Газета адзначае, нягледзячы на тое, што ў снежні ўступіла ў сілу эмбарга на гэтае паліва з Расіі, прадугледжана выключэнне: дазволены ўвоз фракцый LPG, якія выкарыстоўваюцца ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Як паведамляе Puls Biznesu, у Польшчы гэтыя кампаненты змешваюцца з прапанам і прадаюцца на аўтазапраўках.
«У сувязі з прабелам у эмбарга мы ў першым квартале назіралі стабільны рост імпарту н-Бутанаў і іза-Бутанаў з Расіі. У студзені ён складаў 22 тысячы тон, у лютым — 31 тысячу, а ў сакавіку ўжо 38 тысяч тон», — расказаў выданню Бартош Квяткоўскі, генеральны дырэктар POGP.
У выніку, як піша Puls Biznesu, «доля Расіі ў імпарце звадкаванага газу ў Польшчу ў першым квартале склала больш за 18%. За ўвесь 2024 год гэты паказнік склаў прыблізна 43%».
эж