Перспектывы росту прамысловага сектара пагаршаюцца. Індэкс PMI для польскага прамысловага сектара ў траўні ўпаў да 47,1 пункта з 50,2 пункта месяцам раней, паведамілі ў S&P Global.
Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) заявіла, што паказчыкі відавочна горшыя за чаканыя:
- Мы зноў у зоне рэцэсіі, то бок большасць кампаніяў ацэньвае, што актыўнасць у пераапрацоўчым сектары падае. Галоўная прычына пагаршэння сітуацыі – гэта падзенне заказаў, у тым ліку з-за мяжы. Гэта, у сваю чаргу, паўплывала на зніжэнне вытворчасці.
Экспертка дадала, што слабая эканамічная сітуацыя ў перапрацоўчым сектары адлюстроўвае складаныя ўмовы за мяжой – застой у еўразоне, высокую напружанасць у сусветным гандлі. Аднак, паводле яе, даследаванне таксама паказвае на павольны рост інвестыцый.
Паказчык індэкса PMI вышэйшы за 50 пунктаў сігналізуе ажыўленне. Паказчык, які складае менш, чым 50 пунктаў сведчыць аб магчымым запаволенні ў прамысловым сектары.
IAR/аз