Беларуская Служба

Польскія геолагі будуць шукаць у краіне радовішчы стратэгічнай сыравіны

10.06.2025 16:09
У прыватнасці геолагі спадзяюцца знайсці поліметалічныя медныя руды і графіт.
 -
Шахта - ілюстрацыйнае фотаEvgeny_V/ Shutterstock

Міністэрства клімату Польшчы распрацавала праект Рэспубліканскай пошукавай праграмы. Пошукі будуць праводзіцца ў першую чаргу ў Ніжняй Сілезіі ў паўднёва-заходняй частцы Польшчы.

Дырэктар Польскага геалагічнага інстытуту Кшыштаф Шамалэк (Krzysztof Szamałek) мяркуе, што ёсць вялікія шанцы знайсці радовішчы ў гэтым рэгіёне.

— Большасць месцаў, якія могуць быць для нас цікавымі, знаходзіцца ў Ніжняй Сілезіі. Гэта звязана з геалагічнай гісторыяй гэтага рэгіёна. Між іншым, мы спадзяемся знайсці там поліметалічныя медныя руды.

Намеснік міністра клімату і галоўны нацыянальны геолаг Кшыштаф Галёс (Krzysztof Galos) чакае, што могуць быць знойдзены таксама радовішчы графіту.

— Верагодна, там можа быць знойдзена гэтая сыравіна. Адкрыццё радовішчаў графіту можа аказаць значны ўплыў на рынак і на пастаўкі стратэгічнай сыравіны.

Мінклімату Польшчы стварыла спіс стратэгічнай сыравіны. Менавіта на ім будзе сканцэнтраваны пошук. У спіс увайшлі барыт, гелій, флюарыт і коксавы вугаль.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі