Беларуская Служба

Базавая інфляцыя ў Польшчы ўпала да самага нізкага за пяць апошніх гадоў узроўню – Нацбанк Польшчы

17.06.2025 13:30
Паводле эканамістаў, гэта шанец на тое, што Рада грашовай палітыкі знізіць працэнтныя стаўкі ў Нацбанку.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле дадзеных Нацыянальнага банка Польшчы, у траўні базавая інфляцыя ў краіне склала 3,3 % у гадавым вылічэнні – гэта самы нізкі ўзровень за пяць апошніх гадоў. У снежні згаданы паказчык складаў больш за 4% працэнты.

Галоўны эканаміст Федэрацыі польскіх прадпрымальнікаў Лукаш Казлоўскі(Łukasz Kozłowski) адзначае, што базавая інфляцыя надалей знаходзіцца ў межах мэтавага паказчыка інфляцыі НБП:

- Гэта такі ўзровень базавай інфляцыі, які сведчыць пра тое, што змяншаецца пагроза росту інфляцыі ў Польшчы. Гэта ў сваю чаргу аргумент для Рады грашовай палітыкі за зніжэнне працэнтных ставак.

Базавая інфляцыя – гэта інфляцыя без уліку цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты, такія як электрычнасць, газ і паліва, якія складаюць каля 42% ад усяго інфляцыйнага кошыка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

Базавая інфляцыя паказвае на тэндэнцыі цэн на тыя тавары і паслугі, на якія грашова-крэдытная палітыка Нацбанка аказвае адносна вялікі ўплыў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Інфляцыя ў Польшчы запавольваецца: у траўні — 4% гадавых 

13.06.2025 17:03
Адначасова зафіксавана зніжэнне выдаткаў на транспарт — на 7,2%.