Беларуская Служба

Масква на «эканамічнай кропельніцы» Пекіна

02.07.2025 16:32
Замест геапалітычнага ўзмацнення Расія апынулася ў ролі эканамічна залежнага васала Пекіна — з абмежаванымі рычагамі ўплыву і стратай стратэгічнай ініцыятывы.
Масква на «эканамічнай кропельніцы» Пекіна PAP/EPA/BERTHA WANG

За апошнія дзесяцігоддзі расійска-кітайскія адносіны прайшлі кардынальнае пераўтварэнне: калісьці Пекін выступаў як малодшы партнёр Масквы, цяпер жа дамінуючую ролю ўсё больш пераймаюць кітайцы, піша галоўны рэдактар выданне партала energetyka24.com Якуб Вех. 

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, калі Захад увёў шырокія санкцыі, Кітай стаў фактычна адзіным буйным эканамічным партнёрам РФ. У 2023 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас больш чым на 26% і дасягнуў 240 млрд долараў.

Расійская энергетычная галіна, што раней была асновай эканомікі, дазнае значныя страты. Кампанія «Газпрам» упершыню з 1999 года паказала страты: 7 млрд долараў у 2023-м і амаль 13 млрд — у 2024-м. Асноўны надзеяй Крамля стаў экспарт газу ў Кітай праз трубаправоды «Сіла Сібіры» і запланаваная «Сіла Сібіры-2», аднак Пекін не спяшаецца фінансаваць праект, патрабуючы выгадных цэн ад Крамля і захоўваючы асцярожнасць.

Кітайцы выразна разумеюць слабасць расійскай пазіцыі і не жадаюць паўтарыць еўрапейскія памылкі, калі Масква выкарыстоўвала пастаўкі як рычаг уплыву. Больш за тое, сам Кітай павялічвае ўласную здабычу газу, што зніжае залежнасць ад імпарту.

Такім чынам, замест геапалітычнага ўзмацнення Расія апынулася ў ролі эканамічна залежнага васала Пекіна — з абмежаванымі рычагамі ўплыву і стратай стратэгічнай ініцыятывы.

эж