Беларуская Служба

Польшча плануе скарыстаць досвед Канады ў будаўніцтве малых ядзерных рэактараў

22.07.2025 10:30
Кампанія OSGE падпісала пагадненне з канадскім партнёрам аб пашырэнні супрацоўніцтва па SMR.
 Orlen Synthos Green Energy (OSGE)     Ontario Power Generation (OPG)
Кампанія Orlen Synthos Green Energy (OSGE) і канадская энергетычная кампанія Ontario Power Generation (OPG) умацоўваюць супрацоўніцтваPAP/Marcin Obara

Кампанія Orlen Synthos Green Energy (OSGE) і канадская энергетычная кампанія Ontario Power Generation (OPG) умацоўваюць супрацоўніцтва. У прыватнасці, іхныя прадстаўнікі падпісалі ліст аб намерах далейшага супрацоўніцтва з мэтай удасканалення працэсу ўкараненнем малых модульных ядзерных рэактараў (SMR) BWRX-300 кампаніі GE Hitachi ў Польшчы.

Першы рэактар такога тыпу будзе пабудаваны ў Канадзе, а дзякуючы дамове канадцы змогуць падзяліцца з Польшчай сваімі ведамі і досведам, кажа віцэ-прэзідэнт польскай кампаніі Барташ Фіялкоўскі(Bartosz Fijałkowski):

- Гаворка ідзе пра тое, каб мы не паўтаралі тых памылак, якія яны зрабілі. Калі мы хочам быць другімі ў свеце і першымі ў Еўропе з гэтай тэхналогіяй, мы проста павінны скарыстацца іхным досведам. І гэта адна з ідэй, якая ляжыць у аснове гэтага пашыранага дакумента аб супрацоўніцтве паміж намі. 

Паводле планаў, першы блок малых модульных ядзерных рэактараў (SMR) у Польшчы павінен быць пабудаваны ў пачатку 2030-х гадоў:

- З пункту гледжання эксплуатацыі, мы мяркуем, што гэта будаўніцтва павінна працягвацца не больш за 36 месяцаў. Такім чынам, не пазней за 2028 год мы павінны атрымаць дазвол на будаўніцтва ад польскага рэгулятара і пачаць «ядзерную» частку праекта. Вядома, мы падрыхтуем гэтую пляцоўку загадзя, як гэта зрабілі канадцы.

Першыя два блокі малых модульных ядзерных рэактараў будуць пабудаваны ў горадзе Влацлавек (Włocławek) у цэнтральнай Польшчы.

ІАР/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Жыхары Польшчы менш заплацяць за газ, але больш за электрычнасць

08.07.2025 17:05
Новы тарыф на газ будзе дзейнічаць да канца чэрвеня наступнага года.

Найбольшая частка замежных інвестыцый у Польшчы паходзіць са Злучаных Штатаў

17.07.2025 13:10
Агульны кошт інвестыцыйных выдаткаў, заяўленых інвестарамі за першыя шэсць месяцаў года складае 2,4 мільярда еўра