Беларуская Служба

Польшчу залівае хваля пасылак з Кітая

28.07.2025 12:45
Перавага азіяцкіх інтэрнэт-платформаў вынікае з таго, што ім не трэба выконваць правілаў, якіх мусяць прытрымлівацца еўрапейскія платформы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. romeosessions/pixabay.com/CC0 Public Domain

Насуперак заявам польскага старшынства ў ЕС, палякам не ўдалося адмяніць парог у 150 еўра, ніжэй за які не трэба ўводзіць мытнай пошліны на грузы з-за межаў ЕС. Кітайскія кампаніі карыстаюцца гэтым, наносячы моцны ўдар па сваіх еўрапейскіх канкурэнтах, паведамляе Rzeczpospolita.

Газета нагадвае, што, хоць Еўрапейская камісія неаднаразова прызнавала неабходнасць адмены парога ў 150 еўра, рашэнні па гэтым пытанні ўсё яшчэ адкладаюцца. У рамках працы над рэформай мытнага саюза Еўрапейская камісія прадугледжвае, што мытныя пошліны будуць распаўсюджвацца на ўсе пасылкі з-за межаў ЕС, незалежна ад іх кошту.

Штодзёнка адзначае, што праблема з кітайскімі платформамі, такімі як Temu, AliExpress і Shein, нарастае ўжо некалькі гадоў, за якія кітайскія кампаніі атрымалі моцныя пазіцыі ў электроннай камерцыі.

Інтэрнэтны сектар даўно папярэджвае, што перавага азіяцкіх кампаній вынікае з таго, што ім не трэба выконваць такіх абмежавальных правілаў, як, напрыклад, стандарты бяспекі або сертыфікацыя. Акрамя таго, газета падкрэслівае, што, напрыклад, у выніку кліматычнай палітыкі ўзнікаюць больш высокія эксплуатацыйныя выдаткі.

Паводле выдання, толькі ў 2024 годзе на рынак ЕС з-за межаў супольнасці паступіла ажно 4,6 мільярда пасылак коштам менш за 150 еўра, прычым за год іх колькасць падвоілася, а за два гады – патроілася.

аз