Польскія кампаніі зацікаўлены ў аднаўленні Украіны. Айчынныя прадпрыемствы падалі заяўкі ў Bank Gospodarstwa Krajowego (BGK) на атрыманне льготных крэдытаў на гэтую мэту, якія перавышаюць 244 мільёны злотых (61 мільён еўра).
Павел Жэброўскі (Paweł Żebrowski) з BGK сказаў, што агульны пул праграмы складае 250 мільёнаў злотых (62 мільёны еўра).
— У нас памалу заканчваюцца гэтыя сродкі. Заявы прымаліся ад пачатку мая і будуць працягвацца, пакуль не вычарпаем усіх сродкаў.
Павел Жэброўскі дадаў, што мэтай праграмы з'яўляецца падтрымка кампаній, якія працуюць у Польшчы і жадаюць удзельнічаць у аднаўленні і мадэрнізацыі Украіны праз інвестыцыі.
Крэдыты могуць быць выкарыстаны для розных мэт - напрыклад, для развіцця экспарту і імпарту тавараў і паслуг паміж дзвюма краінамі.
— Таксама ўключана будаўніцтва дарог, энергетычнай сеткі і прамысловых аб'ектаў.
Максімальная сума крэдыту складае 10 мільёнаў злотых (2,5 мільёна еўра), працэнтная стаўка складае 2% і тэрмін пагашэння - 10 гадоў.
Дадатковыя льготы прадугледжаны для пэўных галін прамысловасці і інвестыцый. Да іх адносяцца больш нізкія працэнтныя стаўкі і падоўжаныя тэрміны пагашэння. Дадатковая льготная падтрымка прадaстаўляецца, сярод іншага, кампаніям з медыцынскай галіны, напрыклад, вытворцам пратэзаў і перавязачных матэрыялаў.
IAR/яс