Беларуская Служба

Кантэйнерны порт у Свінавуйсці неабходны для польскай эканомікі

05.08.2025 16:32
Пашырэнне інфраструктуры азначае таксама рост эканамічнай значнасці краіны і адчувальныя фінансавыя даходы.
Аўдыё
  • Кантэйнерны порт у Свінавуйсцю неабходны для польскай эканомікі; Крэслы для самалётаў авіякампаніі LOT вырабляюцца ў Польшчы; Першая палова года — самы горшы турыстычны перыяд у Татрах за апошнія 10 гадоў
         .  :    .
Новая паласа дазволіць самым буйным суднам заходзіць у порт Свінавуйсце. На фота: візуалізацыя запланаванага кантэйнернага порта.Fot. Mat.pras.

Польшча мае права працягваць будаўніцтва кантэйнернага порта ў Свінавуйсці. Адміністрацыйны суд адхіліў апеляцыю, пададзеную экалагічнымі арганізацыямі з Польшчы і Германіі, супраць экалагічнага дазволу на гэтую інвестыцыю.

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк (Piotr Bujak) падкрэслівае, што маштабныя інвестыцыі ў інфраструктуру стымулююць эканамічнае развіццё ўсёй краіны.

— Інвестыцыі ў інфраструктуру, асабліва там, дзе яна ў Польшчы яшчэ недастаткова развітая — гэта вельмі важна. У прыватнасці, калі гаворка ідзе пра задавальненне патрэб, звязаных з хуткім ростам знешняга гандлю. У нашым выпадку гэта інвестыцыі ў порт і ў чыгуначныя перавозкі. Гэтыя інвестыцыі ў бліжэйшыя гады могуць прынесці значны станоўчы эфект у выглядзе дадатковага эканамічнага росту.

Пётр Буяк дадаў, што пашырэнне інфраструктуры азначае таксама рост эканамічнай значнасці краіны і адчувальныя фінансавыя даходы.

— Пашырэнне партоў дазваляе значна павялічыць паток тавараў праз Польшчу, што азначае дадатковыя даходы ў дзяржаўны бюджэт ад мытаў, паколькі тавары з-за межаў ЕС, у асноўным, імпартуюцца морам, і абкладаюцца рознымі пошлінамі і іншымі зборамі.

Кантэйнерны порт у Свінавуйсці — адна з найбуйнейшых інвестыцый у гісторыі польскай марской эканомікі. Ён дазволіць прымаць найбуйнейшыя трансакіянскія судны, якія заходзяць у Балтыйскае мора. Прыблізны кошт інвестыцыі перавышае 10 мільярдаў злотых (2 мільярды 300 мільёнаў еўра).

IAR/яс

Слухайце Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле