Расія вырабляе артылерыйскія снарады прыкладна ў тры разы хутчэй, чым заходнія саюзнікі Украіны, і прыкладна ў чатыры разы танней, паведаміла ў нядзелю станцыя Sky News са спасылкай на аналіз, прадстаўлены ёй кансалтынгавай кампаніяй Bain & Company.
Па дадзеных кампаніі Bain & Company, якая абапіраецца на агульнадаступныя дадзеныя, расійскія заводы вырабяць або адрамантуюць каля 4,5 мільёна артылерыйскіх снарадаў у гэтым годзе, у той час як еўрапейскія члены НАТА і ЗША вырабяць агулам каля 1,3 мільёна снарадаў.
Што тычыцца выдаткаў, то высветлілася, што сярэдні кошт вытворчасці 155-міліметровага снараду, вырабленага краінамі НАТА – складае прыкладна 4 тыс долараў за штуку, хоць цана залежыць ад краіны вырабу. Пры гэтым сабекошт вытворчасці падобнага боепрыпаса ў Расіі складае прыкладна 1 тыс долараў.
Як адзначае Sky News, гэтыя дадзеныя паказваюць на вялікую праблему, з якой сутыкаюцца ўзброеныя сілы Украіны, паколькі яны залежаць ад паставак боепрыпасаў з ЗША і Еўропы, каб эфектыўна бараніцца ад расійскай акупацыі, пры гэтым артылерыйскія боепрыпасы з'яўляюцца толькі адным з многіх дэфіцытаў, з якімі сутыкаецца Украіна.
Вайну з самага пачатку называлі «агнявой» з-за колькасці выкарыстаных артылерыйскіх снарадаў. Гэта падштурхнула ЗША, Вялікабрытанію і іншых еўрапейскіх саюзнікаў Украіны павялічыць вытворчасць на сваіх заводах, але, хоць іх сукупная эканамічная моц значна перавышае расійскую эканоміку, Захад усё яшчэ адстае ў сваёй здольнасці вырабляць артылерыйскія снарады.
PAP/нг