Некалі снеданне ў форме «шведскага стала» ў гасцініцах было сімвалам прэстыжу, які гатэлі маглі прапанаваць гасцям. Сёння аднак гэтая форма харчавання пераглядаецца з увагі на празмернае марнаванне прадуктаў, паведамляе партал Onet.pl. Усё больш гасцініц адмаўляюцца ад такой формы сняданкаў, прапаноўваючы стравы з меню або меншыя порцыі. Бо аказваецца, што шмат ежы са «шведскіх сталоў» у выніку выкідваецца.
Згодна са справаздачай ААН, у 2024 годзе ў свеце было выкінута больш за 1 млрд тон харчавання, 28% з гэтага – ва ўстановах грамадскага харчавання.
Гатэлі па ўсім свеце ўводзяць змены ў спосаб падачы снеданняў для сваіх пастаяльцаў. Так, некаторыя гасцініцы ў Паўночнай Еўропе абмяжоўваюць дэсертныя прапановы. У сваю чаргу французскі брэнд бюджэтных гатэляў Ibis, які працуе ў 70 краінах, прапануе гасцям меншыя порцыі для абмежавання спажывання і ў выніку – выкідвання ежы. Усё часцей у гасцінічных рэстаранах, дзе падаюцца снеданні ў форме «шведскага стала», бачныя аб'явы тыпу «бярыце столькі, колькі можаце зʼесці». Іншыя ж гатэлі ўводзяць меншыя талеркі, каб госці накладвалі столькі, колькі могуць зʼесці.
вс