Беларуская Служба

Расце кліматычны кошт новай гонкі ўзбраенняў у Еўропе

24.09.2025 12:30
У цяперашняй палітычнай сітуацыі нядаўнія заявы НАТА аб значным скарачэнні выкідаў вуглякіслых газаў неактуальныя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. www.facebook.com/GeneralStaff.ua

1,32 мільярда тон вуглякіслых газаў за дзесяцігоддзе – гэта могуць быць кліматычныя наступствы павелічэння ваенных выдаткаў, планаваных краінамі НАТА. У цяперашняй сітуацыі нядаўнія заявы альянсу аб значным скарачэнні выкідаў больш неактуальныя, канстатуе газета Rzeczpospolita.

Кліматычныя кошты, планаванага росту ўзбраення спрабавалі ацаніць аналітыкамі арганізацыі «Навукоўцы за глабальную адказнасць» (анг. Scientists for Global Responsibility). Паводле іх, кожнае павелічэнне ваенных інвестыцый на эквівалент 100 мільярдаў долараў прывядзе да выкідаў 32 мільёнаў тон эквівалента CO2. Нават калі НАТА павялічыць свае абаронныя інвестыцыі толькі да 3,5 працэнта ВУП, а зараз гаворка ідзе нават пра 5 працэнтаў, то выкіды павялічацца да 132 мільёнаў тон эквівалента CO2 у год.

Гонка ўзбраенняў і яе ўплыў на клімат

Гэтыя выкіды будуць паступаць непасрэдна, у першую чаргу, ад паліва выкарыстанага ваеннай тэхнікай – ад самалётаў і браніраваных машын да ваенных караблёў. Эксперты таксама ўлічылі выдаткі на вытворчасць зброі, ланцужкі паставак, транспарціроўку і абслугоўванне абсталявання. Яны папярэджваюць, што згаданыя разлікі маюць вельмі агульны характар.

«Варта адзначыць, што гэта гадавыя падлікі, а калі выдаткі будуць такімі высокімі, як запланавана, то пад увагу трэба будзе браць таксама значны сукупны ўплыў выкідаў на кліматычную сістэму», – падкрэсліваюць аўтары дакладу. «Ацэнкі таксама не ўключаюць выкідаў, звязаных з ваеннымі дзеяннямі», – дадаюць яны.

Аднак гэта не азначае, што спробы ацаніць вугляродны след узброеных канфліктаў не рабіліся. «Фінансавыя выдаткі на аперацыю ЗША ў Іраку ў перыяд з 2003 па 2019 гады ацэньваюцца ў 2 трыльёны долараў (…)– гэта 340 мільёнаў тон CO2», – напісаў брытанскі эксперт па ўстойлівым развіцці Майк Бэрнэрс-Лі ў сваёй кнізе «Прабачце, гэта наш вугляродны след», дадаючы, што гэтая лічба таксама не ўключае выкідаў на полі бою.

Дакладны разлік у цяперашні час немагчымы. Толькі кожны трэці член НАТА дакладна ведае памер сваіх выкідаў. Іншыя краіны паведамляюць пра прыблізныя лічбы або наогул не раскрываюць іх, мяркуючы, што яны з'яўляюцца ваеннай таямніцай.

У цэлым мяркуецца, што выкіды ўзброеных сіл і ваеннай прамысловасці складаюць значна больш за 5 працэнтаў усіх глабальных выкідаў (5,5 працэнтаў у 2019 годзе).

Аднак большасць краін выключаюць ваенную сферу са сваіх кліматычных мэтаў. Нават у Еўропе – як прызнае Еўрапейскае абароннае агенцтва – працэнт абаронных кампаній, якія ўключылі некаторыя элементы аховы клімату і навакольнага асяроддзя ў свае стратэгіі развіцця не перавышае 40 працэнтаў.

Што з абяцаннем кліматычнай нейтральнасці?

Парадаксальна, у першыя месяцы пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны НАТА абвясціла аб скарачэнні выкідаў на 45 працэнтаў да 2030 года і поўным нейтралітэце праз наступныя два дзесяцігоддзі. Тагачасны кіраўнік альянсу Енс Столтэнберг запэўніваў, што «гэта магчымае». Аднак з таго часу тэма больш не разглядалася і мы не толькі не ведаем, ці былі выкіды скарочаныя ў якой-небудзь ступені, але нават, ці змянілася што-небудзь.

Верагодна, таму ў канцы ліпеня Абсерваторыя канфліктаў і навакольнага асяроддзя (анг. Conflict and Environment Observatory) звярнулася да Еўрасаюза з просьбай увесці абавязковую справаздачнасць аб «ваенных» выкідах.
Эксперты цэнтра падлічылі, што ў цяперашні час да 82 працэнтаў патэнцыйных выкідаў гэтага сектара не ўлічваюцца ў статыстыцы, паведамляе выданне Rzeczpospolita.

аз

Польскі горад Кельцэ зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі ваеннай прамысловасці ў свеце(ФОТА)

03.09.2025 14:02
Міжнародная выстава абароннай прамысловасці – гэта не толькі месца для прэзентацыі тэхналогій, але і форум, на якім прымаюцца рашэнні стратэгічнага значэння.