Беларуская Служба

Бульбяны поспех: польская бульба фры і чыпсы заваёўваюць еўрапейскія рынкі

07.10.2025 10:05
Польская бульба фры набірае абароты ў знешнім гандлі. У першай палове года Польшча павялічыла экспарт бульбы фры на 14% у параўнанні з папярэднім годам. Гэта было ў час, калі цэны на прадукты харчавання раслі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Foto: Shutterstock

На бульбу фры прыпадае да адной траціны польскага экспарту бульбы ў грашовым вымярэнні, і яе міжнародны поспех мае вырашальнае значэнне для ўсяго экспарту прадуктаў харчавання.

Таму на пытанне, як можна атрымаць прыбытак у аграхарчовым сектары, эканамісты адказваюць: на бульбе фры.

Паводле ацэнак Інстытута сельскагаспадарчай і харчовай эканомікі (IERiGŻ), на бульбу фры прыпадае да 34,4% аб'ёму экспарту бульбяной прадукцыі. Чыпсы маюць 29%. А непасрэдна сама бульба ў экспарце займае толькі 4%.

Прычыны бульбянога поспеху

Польшча зʼяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў бульбы фры ў Еўрапейскім саюзе.

Асноўныя прычыны росту экспарту прадукцыі з бульбы:

  • Суадносіны кошту і якасці: польскія прадукты прапануюць высокую якасць па канкурэнтаздольных цэнах, што робіць іх прывабнымі для замежных пакупнікоў.
  • Польскія перапрацоўшчыкі ўкладаюць сродкі ў сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць вытрымліваць еўрапейскія і сусветныя стандарты.
  • Перапрацаваная прадукцыя, у адрозненне ад сыравіны, менш схільная да ваганняў коштаў, што забяспечвае вытворцам больш стабільную прыбытковасць.

Асноўны экспарт бульбы фры, чыпсаў і іншых  перапрацаваных прадуктаў з бульбы скіраваны на наступныя краіны:

  • Германія
  • Францыя
  • Нідэрланды
  • Вялікабрытанія
  • Назіраецца і рост экспарту ў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Эксперты падкрэсліваюць, што поспех бульбы фры і чыпсаў на еўрапейскім рынку паказвае на важнасць дыверсіфікацыі экспарту і на неабходнасць засяроджвацца на прадуктах з высокай дабаўленай вартасцю, а не толькі на сыравіне. Гэта дазваляе польскай харчовай прамысловасці заставацца ўстойлівай.

Паводле Rzeczpospolita/вх