Беларуская Служба

Puls Biznesu: Польскія кампаніі адстаюць ад нямецкіх у гонцы па ўкараненні штучнага інтэлекту

11.10.2025 08:11
Больш за палову апытаных у Польшчы менеджараў заявілі, што не праходзяць ніякага навучання па выкарыстанні AI.
.
Ілюстрацыя.shutterstock/LookerStudio

Толькі 8% менеджараў у Польшчы лічаць, што іх кампаніі маюць належныя сістэмы і кампетэнцыі для ўкаранення AI-тэхналогій. У Германіі гэты паказчык дасягае 41 %, паведамляе выданне Puls Biznesu са спасылкай на даследаванне кампаніі Webcon.

Эксперты адзначаюць, што AI знаходзіцца ў непасрэднай дасяжнасці польскага бізнесу, аднак большасць прадпрыемстваў не ўмее эфектыўна выкарыстоўваць гэтую тэхналогію. У той час як нямецкія канкурэнты актыўна інтэгруюць штучны інтэлект у вытворчыя і бізнес-працэсы, польскія кампаніі пераважна застаюцца на ўзроўні тэарэтычных канцэпцый.

Старшыня праўлення Webcon Міхал Патоцэк тлумачыць, што апытанне спецыяльна праводзілася сярод менеджараў, бо менавіта яны адказваюць за рэальную эфектыўнасць кампаній. «Калі б мы спыталі прадстаўнікоў топ-менеджменту, адказ быў бы больш аптымістычны. Аднак іх AI-стратэгіі часта існуюць толькі на паперы, без сувязі з практычным бізнесам», — адзначыў спецыяліст.

Асобная праблема — нястача адпаведнай падрыхтоўкі персаналу. Больш за палову апытаных у Польшчы заявілі, што не праходзяць ніякага навучання па выкарыстанні AI. У Германіі на гэта скардзіцца толькі 16%.

На думку аналітыкаў, Польшча рызыкуе страціць канкурэнтаздольнасць, калі не пачне сістэмна інвеставаць у лічбавыя навыкі і інфраструктуру штучнага інтэлекту. Пакуль жа нямецкія кампаніі ўпэўнена лідзіруюць у тэхналагічнай гонцы.

эж

Сотні тысяч людзей прымушаюць працаваць у махлярскіх «мегаполіcах» Азіі

05.09.2025 17:17
Буйныя цэнтры такой дзейнасці дзейнічаюць уздоўж межаў Тайланда, М’янмы, Камбоджы і на Філіпінах.