Беларуская Служба

Перавозчыкі скардзяцца на бесчалавечныя ўмовы працы, на мяжы з Беларуссю

14.10.2025 12:30
Паводле Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, кіроўцы грузавікоў чакаюць мытнага афармлення ў Карошчыне нават да 10 дзён.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/ilmarinfoto

Паводле Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў на адзіным дзеючым аўтамабільным пераходзе з Беларуссю ў Карошчыне, чарга грузавікоў, якія чакаюць мытнага афармлення, складае амаль 4 кіламетры, а час чакання можа дасягаць 10 дзён, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Паводле крыніцы інфармацыі, час чакання на мытнае афармленне на восем дзён даўжэйшы, чым на пачатку верасня, а на аўтастаянцы ў памежным горадзе Брэст не хапае ўжо парковачных месцаў.

«Па-першае, гэта стварае гуманітарныя праблемы, бо сярод тых, хто чакае, ёсць кіроўцы з рознымі захворваннямі, напрыклад, сезоннымі інфекцыямі. Для перавозчыкаў такі прастой таксама азначае значныя фінансавыя выдаткі, бо кожны дзень прыпынку грузавіка азначае страту ў памеры 350 еўра», – кажа кіраўнік Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Ян Бучэк.

Паводле перавозчыкаў, уладам варта «разгледзець магчымасць аднаўлення працы іншых пераходаў з Беларуссю. Акрамя таго, польскі ўрад таксама павінен стварыць часовыя пункты гуманітарнай і медыцынскай дапамогі для кіроўцаў, якія часта шмат дзён і ў складаных умовах чакаюць мытнага афармлення, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Нават 47 мільёнаў еўра можа складаць кошт польскіх грузавікоў, якія не паспелі вярнуцца ў Польшчу да закрыцця мяжы з Беларуссю

23.09.2025 13:10
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць, што Польшча канчаткова будзе прымушаная адкрыць мяжу.