Рэстаран «Martim» ва Уроцлаве быў названы лепшым у Польшчы. Ён абыграў рэстаран з дзвюма зоркамі Мішлен, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Сусветная кулінарная прэмія World Culinary Awards, якая ўручаецца з 2020 года, лічыцца адной з найважнейшых падзей у кулінарнай індустрыі. Яна ахоплівае большасць краін свету, а сярод намінантаў у кожнай катэгорыі пераважна вядомыя, часта адзначаныя зоркамі Мішлен, рэстараны і сусветныя кулінарныя брэнды.
Працэс адбору заснаваны на галасаванні экспертаў галіны і грамадскасці. Грамадскасць аддае свае галасы ў міжнародным анлайн-апытанні.
«Martim» — працуе шэсць гадоў, яго меню якога стварае натхнёны партугальскай кухняй шэф-повар Эвандра Гізар, з акцэнтам на рыбу, морапрадукты і высакаякаснае мяса.
«Наша філасофія заснавана на непасрэдным супрацоўніцтве з рыбакамі ў Партугаліі. Гэта дазваляе нам дастаўляць ва Уроцлаў свежую і незвычайную рыбу, такую як акула, ці чорная рыба-меч», кажуць уладальнікі рэстарана Магда і Паўла Пінта.
«Мы выкарыстоўваем гэтую рыбу ў якасці асновы для стварэння меню, якое спалучае партугальскую аўтэнтычнасць з польскай вынаходлівасцю. Нас таксама заўсёды натхняе прыгажосць ракі Одэр і від на галоўны будынак Уроцлаўскага ўніверсітэта за нашымі вокнамі», — дадаюць Магда і Паўла.
Рэстаран «Martim» ва Уроцлаве пераўзыходзіць рэстараны з зоркамі Мішлен
У рэстаране таксама праводзяцца розныя кулінарныя мерапрыемствы, у тым ліку сустрэчы шэф-кухараў з рэстаранаў, адзначаных зоркамі Мішлен.
Перамогай у World Culinary Awards «Martim» ва Уроцлаве пераўзышоў чатыры іншыя намінаваныя рэстараны, у тым ліку кракаўскі рэстаран Bottiglieria 1881, які быў узнагароджаны дзвюма зоркамі Мішлен.
Гэта не першая міжнародная ўзнагарода для «Martim». Рэстаран ужо быў рэкамендаваны ў сёлетнім выданні даведніка Мішлен і атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку: German Design Award 2021 за інтэр'ер і World Interiors News Awards 2022 за дызайн і канцэпцыю прасторы памяшкання.
яс