Польская аўтамабільная прамысловасць спынілася на скрыжаванні і патрабуе новай стратэгіі развіцця. Паводле дакладу Польскага эканамічнага інстытута (PIE), значэнне галіны ў эканоміцы зніжаецца, расце залежнасць ад замежнага попыту і дарагой энергіі, — чытаем на партале energetyka24.com.
Хоць аўтапрам дае каля 10 % ад усёй прамысловай вытворчасці і 4 % нацыянальнага ВУП, яго доля штогод скарачаецца. Асноўная сіла сектара — вытворцы дэталяў і аксэсуараў, якія забяспечваюць устойлівасць нават пры падзенні продажаў новых аўто. Польшча вядомая вытворчасцю шасі, сядзенняў, рамянёў бяспекі і акумулятараў, але апошнія два гады экспарт батарэй знізіўся амаль удвая праз слабейшы еўрапейскі попыт.
Ключавыя праблемы — рост коштаў энергіі, дарагая сыравіны і ўмацаванне злотага, што зніжае прыбытковасць экспарту. Адначасова замежныя інвестыцыі ў галіну рэзка ўпалі, а рашэнні ўсё часцей прымаюцца за межамі краіны.
Аналітыкі PIE лічаць, што будучыня польскай аўтамабільнай галіны — у інжынерных і тэхналагічных рашэннях, праграмным забеспячэнні, кібербяспецы і «зялёнай» энергіі. Без гэтага Польшча застанецца пастаўшчыком дэталяў, а не ідэй.
эж