Беларуская Служба

Польская армія стварае новую антыдронавую сістэму SKYctrl

07.11.2025 12:35
Пастаўшчыком сістэмы, у склад якой уваходзяць радыёлакатарныя сродкі для выяўлення беспілотнікаў і сістэмы РЭБ, стане польская кампанія Advanced Protection Systems SA.
Ілюстрацыя https://pixabay.com

Польская армія плануе заключыць новы кантракт на пастаўку сучаснай антыдронавай сістэмы. Як паведамляе Gazeta Wyborcza у пятніцу, 7 лістпада, у вайскоўцаў ёсць пэўныя сумневы адносна праекта.

Новая версія комплексу SKYctrl павінна забяспечыць абарону 18 батарэй сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, якія УС Польшчы атрымалі ў межах праграм Wisła і Narew.

Пастаўшчыком сістэмы, у склад якой уваходзяць радыёлакатарныя сродкі для выяўлення беспілотнікаў і сістэмы РЭБ, стане польская кампанія Advanced Protection Systems SA. Менавіта яна ў 2022 годзе ўжо пастаўляла першую версію комплексу SKYctrl. За пастаўку кінетычных кампанентаў — у тым ліку зенітных гармат — будзе адказваць нарвежская група Kongsberg.

Паводле звестак выдання Gazeta Wyborcza, першая версія SKYctrl абышлася ў 160 мільёнаў злотых (37,6 млн еўра). Новая мадэль будзе значна даражэйшай праз уключэнне сродкаў кінетычнай абароны — яе кошт можа дасягаць мільярдаў злотых. Рэалізацыя праекта разлічаная на два гады.

эж